У Іраку загінулі тры марскія пяхотнікі ЗША

БАГДАД. У Іраку загінулі тры марскія пяхотнікі ЗША пры правядзеньні апэрацыі ў справе гарантаваньня бясьпекі ў правінцыі Анбар, якая мяжуе з Сірыяй і Ярданіяй. У горадзе Фалюджа ў выніку амэрыканскага ўдару з паветра забіты прынамсі 10 чалавек. Дакладны ўдар быў нанесены па доме, дзе, як меркавалася, знайшлі прытулак байцы ярданскага тэрарыста Абу Мусаба аз-Заркаві. Інфармацыю пра гэта прадставіў амэрыканцам часовы ўрад Іраку. У Багдадзе загінула дзіця – амэрыканскія салдаты адкрылі агонь па аўтамабілю, кіроўца якога не спыніўся на кантрольна-прапускным пункце.