Юлія Шарова, Менск Адмыслоўцы Міністэрства аховы здароўя мяркуюць, што цацкі для немаўлятаў, і асабліва тыя, якія вырабляюць у Кітаі, трэба праводзіць праз больш жорсткія лябараторныя выпрабаваньні – экспэрты наракаюць на гігіенічную небясьпечнасьць такіх тавараў.
Са словаў малодшага навуковага супрацоўніка Навукова-практычнага цэнтру гігіены Міністэрства аховы здароўя Галіны Тарантаевай, ніякіх праблемаў з гэтымі цацкамі пакуль не ўзьнікае, то бок, ніякіх шкодных уплываў на здароўе дзяцей ня выяўлена, аднак кантроль усё адно варта ўзмацніць.
(Тарантаева: ) “У новых санітарных правілах выдзеленыя гігіенічныя патрабаваньні да цацак, прызначаных для дзяцей да 18 месяцаў, то бок для дзяцей раньняга ўзросту. У папярэдніх санітарных правілах гэтыя патрабаваньні асобна не выстаўляліся. То бок, выпрабоўваліся цацкі як да трох год, гэтак і тыя, што прызначаныя для дзяцей пасьля трох год”.
Неабходнасьць вылучыць асобныя гігіенічныя патрабаваньні для немаўлячых цацак з плястыку, плястмасы, гумы ці латэкса спадарыня Тарантаева тлумачыць тым, што дзеці да 18 месяцаў часьцей выкарыстоўваюць іх як грызункі – таму іх трэба выпрабоўваць як дунды й дунды-пустышкі. Іншыя экспэрты Навукова-практычнага цэнтру гігіены адзначаюць, што кітайскія цацкі вырабляюць з другаснай сыравіны, таму небясьпека трапляньня ў дзіцячы арганізм хімічных рэчываў узрастае.
Цяпер ад прадпрымальнікаў, якія возяць у Беларусь такія тавары й прадаюць іх на рынках, будуць патрабаваць болей сэртыфікатаў. Кожная партыя тавараў замежнай вытворчасьці будзе правярацца беларускімі санітарна-гігіенічнымі службамі. Альбо трэба будзе мець сэртыфікат на тавары, выдадзены за мяжой і натарыяльна завераны.
Зразумела, што жыцьцё гандляроў гэтыя нормы не спрашчаюць. Цацачны бізнэс на сёньняшні дзень дае невялікі, але стабільны прыбытак для дробных прадпрымальнікаў, шмат хто пераходзіў да гэтай групы пасьля таго, як нёс страты ад гандлю іншымі таварамі. Рэакцыя прадпрымальнікаў на новыя правілы, якія ўводзіць Міністэрства аховы здароўя, пакуль невядомая, аднак наўрад ці гандлярам гэта спадабаецца.