БАГДАД. У Іраку падарваны адзін з найбольшых нафтаправодаў, які зьвязвае радовішчы поўначы й поўдня краіны. Выбух здарыўся паблізу гораду Мусайб – прыблізна за 80 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Багдаду. Напярэдадні ў выніку актаў сабатажу была таксама спыненая работа нафтаправоду ў раёне Басры, які забясьпечвае 10 працэнтаў нафтавага экспарту. Ірацкі ўрад ацаніў на мільярд даляраў шкоду ад сэрыі апошніх дывэрсіяў на нафтаправодах.