Сяргей Дубавец, Вільня У сваім праграмным вершы “А хто там ідзе?” Янка Купала сфармуляваў стратэгічную мэту беларусаў – людзьмі звацца. Ці зьдзейсьнілася Купалава мэта цягам мінулага стагодзьдзя? Які сэнс укладаў паэт у свае словы і як гэтыя словы разумеюць нашы сучасьнікі? Пра гэта гавораць культуролягі, мастакі, журналісты і мінакі на сталічнай вуліцы.
У гэтага літаратурнага твора ўнікальны лёс. Верш Янкі Купалы “А хто там ідзе” ведае кожны беларускі чалавек. Гэты верш не аднойчы быў пакладзены на музыку. Саліст сьпяваў: “А хто там ідзе?” Хор адказваў: “Беларусы”. На расейскую гэты твор пераклаў Максім Горкі, а ўвогуле “А хто там ідзе” існуе ў перакладзе на 82 мовы сьвету. Крытыкі шмат разоў адзначалі ў гэтым творы дзівоснае спалучэньне пэўнага літаратурнага прымітывізму і незвычайнай энэргіі, закладзенай у Купалавы радкі. Караценькі – усяго на пяць строфаў – верш, здаецца можна разглядаць і ператлумачваць да бясконцасьці, быццам ён напісаны рунічнымі знакамі, а не звычайнай беларускай мовай школьнага ўзроўню складанасьці. Аднак асабліва вострыя спрэчкі выклікаў і выклікае апошні радок верша – “Людзьмі звацца”. “А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сьляпым, глухім?” – сьпявае саліст. Хор адказвае: “Людзьмі звацца”.
Тлумачэньні існуюць розныя. Нехта кажа, што гэта праграма ўсяго нацыянальнага адраджэньня. А нехта аспрэчвае, маўляў, мы і так людзі, і Купалавы радкі прыніжаюць нашую чалавечую годнасьць. Яшчэ нехта кажа, што ў гэтым радку хаваецца самаіронія аўтара або інтэлектуальная правакацыя, якая мусіць актывізаваць у беларусаў пачуцьцё самапавагі. Нарэшце, кажуць, што радок папросту састарэў за сто гадоў з таго часу, як быў напісаны. Верагодна, доля праўды ёсьць у кожным такім тлумачэньні, але... Ніводнага такога тлумачэньня недастаткова, інакш мы даўно б супакоіліся, і ані ўвесь Купалаў верш, ані гэты апошні радок не чаплялі нас за жывое, выклікаючы ў кім абурэньне, у кім захапленьне, а ва ўсіх астатніх проста жывую рэакцыю. Чаго няма ў нашых адносінах да “А хто там ідзе”, дык гэта абыякавасьці. Паспрабуем у сёньняшняй перадачы разгадаць таямніцу апошняга радка “Людзьмі звацца”.
(Зьміцер Бартосік: ) “Як за апошнія дзесяць гадоў зьмяніўся Менск! Падсьветка фасадаў асьляпляе. Рэстарацыі самых экзатычных кухняў адчыняюцца адна за адной. Даўно ўжо прымільгаліся на вуліцах новыя “Мэрсэдэсы” і “Форды”. Мэлёдыі мабільных тэлефонаў гучаць часьцей за міліцэйскія сьвісткі. Ужо даўно забыліся чэргі па кілбасу і яйкі. Зараз трэба займаць чаргу ля шматлікіх банкаматаў. А як апранутыя нашыя людзі! У жыхара вуліцы Пікадзілі не павінна быць ніякага культурнага шоку, апыніся ён на праспэкце Скарыны. Сярод агромністай такой грамады. Дзе на нагах ужо даўно ня лапці. І рукі не ў крыві. І на тварах няма ніякага сьледу бяды-гора. Чаго можа захацецца ім? Хіба павячэраць у “Плянэце Сушы”? Ці, можа, наведаць касмэтычны салён? Ці памятаюць яны тое хрэстаматыйнае купалаўскае “Людзьмі звацца”? А калі памятаюць, дык што гэта для іх сёньня? Абраза? Паўзабыты радок са школьнай праграмы? Ці геніяльны заклік, напоўнены новым сэнсам? Вось што адказвалі мне яны самі”.
(Галасы з вуліцы: )
“Я думаю, што прапаганда любой ідэі, у тым ліку ідэі беларускай, нацыянальнай, вымагае ад людзей, якія гэтым займаюцца, прымальнага для эўрапейскага ўзроўню іміджу. Таму: добра выглядаць – так, безумоўна. Добра зарабляць? Напэўна, таксама. Бяз гэтага ня будзеш дастаткова добра выглядаць. А ўвогуле “звацца людзьмі”, на мой погляд – гэта камфортна пачувацца ў беларускай прасторы. І па магчымасьці пашыраць тое асяродзьдзе, у якім ты сябе пачуваеш камфортна”.
“Я думаю, што па-першае “звацца людзьмі” – гэта быць у ладах са сваім сумленьнем. Падтрымліваць эстэтычны, этычны ўзровень культурны. Безумоўна, падтрымліваць сваё выхаваньне, якое павінна быць закладзенае яшчэ бацькамі. І падтрымліваць свой агульнакультурны, агульнаадукацыйны ўзровень. Калі чалавек цягнецца да ведаў. Калі ён не засяроджваецца на чымсьці адным. Калі яму цікава, што адбываецца ў сьвеце, што адбываецца ў яго роднай краіне. Я думаю, што гэта таксама будзе тым штуршком, які будзе яго наперад рухаць. Тады мы ўсе будзем звацца людзьмі, мы будзем жыць у краіне людзей”.
“Прыстойны лад жыцьця весьці. Сумленнымі быць. Разумееце? І ўсё. Што яшчэ трэба? Працаваць. Хай невялікая зарплата. Ня красьці, ва ўсялякім выпадку”.
“У нас у Канстытуцыі ёсьць такі запіс, што трэба жыць “дастойна”. Што кожны чалавек мае права на годнае жыцьцё. Дык вось вельмі б хацелася, каб беларусы ўсьведамлялі, што такое “дастойна”. Пакуль што адказу на гэтае пытаньне ў нашым грамадзтве няма. Пошукі гэтага пытаньня і ёсьць дастойнае жыцьцё. Дакладней, адказ на гэтае пытаньне”.
“Гэта і зарабляць пэўныя грошы каб можна было… каб мець магчымасьць купіць за свае грошы сваё жыцьцё, адпачыць летам. Мець пэўную свабоду. Свабоду выбару”.
“Калі мы ўжо пераходзім на нацыянальнасьці. Беларус, ён павінен добра ведаць сваю культуру, добра ведаць сваю родную мову. Гэта ў першую чаргу”.
“Быць самім сабой. Гэта самае галоўнае. Рабіць тое, што ты хочаш, што ты лічыш правільным. У рамках прыстойнасьці. Мне здаецца так”.
“Гэта адчуваць сябе ў сваёй краіне беларусам. Гэта тое, што я лічу “звацца людзьмі”.
“Людзьмі звацца – гэта адчуваць гонар за свой народ. Што мы таксама на гэтай зямлі, пад сонцам маем месца. І мы павінны гэтым ганарыцца. Канечне, добра было б і някепска зарабляць, і апранацца. Але я думаю, што на першым пляне, калі ў нас будзе гонар за сваю радзіму, за сябе, дык і ўсё астатняе прыйдзе. Як і ў іншых народаў”.
(Бартосік: ) “Ніводзін з апытаных мною мінакоў ніколі не ўспрымаў гэтае Купалава “Людзьмі звацца” як абразу. Толькі як заклік да нейкага неўсьвядомленага ідэалу. Да якога ня маюць вырашальнага дачыненьня грошы або зьнешнія прыкметы дабрабыту. Прамоўленае Купалам сто гадоў таму слова помніцца беларусамі да сёньня. Але, падобна на тое, ужо не ўспрымаецца з колішнім болем.
А што думаюць пра Купалаў заклік ягоныя нашчадкі? Тыя, для каго звацца людзьмі – гэта значыць “быць беларусамі”? Паслухаем адказы творцаў, якія днямі па-партызанску сабраліся ў лесе, непадалёку ад Вязынкі, на прэзэнтацыю часопіса “Партызан”. Гаворыць мастацтвазнаўца Пётра Васілеўскі”.
(Васілеўскі: ) “У кожным часе гэтае “людзьмі звацца” вызначаецца сваімі крытэрыямі. Маёмаснымі і, у першую чаргу, псыхалягічнымі. На сёньняшні момант, мне здаецца, мы сябе ўжо адчуваем у нейкай ступені Эўропай ці ўскраінай Эўропы. І ў гэтым сэнсе мы сябе людзьмі адчуваем у большай ступені, чым нашыя суседзі маскалі, ці Азія, якая за імі пачынаецца яшчэ далей. Але пры гэтым людзьмі называцца трэба ў кожным часе, псыхалягічна вельмі важна. Я так сказаў бы, калі чалавека пасадзіць за руль прыстойнай машыны, іншамаркі, “Мэрса” ці “Форда”, пасьля яго не загоніш назад у “Жыгулёнак”. Таму ніжэй нейкага ўзроўню ўпасьці немагчыма. Але ўвесь час пытаньне – як за гэта плаціць? Як за гэта плаціць – гэта “людзьмі звацца”. Я мяркую, што ёсьць такі момант, маральная прастора чалавека. Яна вызначаецца двума крытэрыямі – мяжа, якую ён не пяройдзе, хоць ты яго азалаці, і далей – якую не саступіць, хоць ты яго забі. Калі ў яго ёсьць вось гэтыя два моманты, ён можа чалавекам звацца, нават седзячы ў курнай хаце і зь небам над галавой. Зусім ня ў “Мэрсе”. І можна ў “Мэрсе” быць абсалютнай сьвіньнёй і падонкам. Калі ў цябе гэтая прастора ёсьць, табе ня важна ў якой ты машыне езьдзіш і ў якой хаце жывеш”.
(Бартосік: ) “Пісьменьнік Барыс Пятровіч лічыць, што чым хутчэй мы забудземся на гэтыя словы, тым хутчэй станем людзьмі”.
(Пятровіч: ) “Мне гэтыя словы заўсёды не падабаліся. Асабліва, калі я працаваў у ЛІМе, і гэта было дэвізам, ці галоўным слоганам ЛІМа. І я тады прапаноўваў памяняць гэта. І мы ўрэшце памянялі. На нейкі час у нас зьявілася “Каго любіш? Люблю Беларусь.” Знакамітыя словы касінераў Каліноўскага. Я выключыў бы гэты верш са школьнай праграмы. Як і астатнія, так званыя, мужыцкія вершы Купалы. Я пачаў бы зь іншага зусім нашую школьную праграму. Пачаў бы зь вершаў пра нашую годнасьць, пра нашую мужнасьць. А не пра тое, што мы мужыкі лапцюжныя. Дурныя, як вароны. Што сёньня наўмысна культывуецца ў школьных праграмах. Каб гэта не ўбівалася дзецям у галовы зь першых клясаў школы. Гэта можна пакінуць у праграмах унівэрсытэцкіх. Гэта нам трэба, гэта нашая гісторыя. Мы павінны гэта ведаць, але мы павінны да гэтага ставіцца з разуменьнем і павінны да гэтага прыходзіць праз гады. Гэта не павінна нам навязвацца. Што мы мужыцкая нацыя. Мы – нацыя шляхецкая. Мы нарадзіліся людзьмі. Хочам ці ня хочам, мы ёсьць людзі. Гэта проста абраза”.
(Бартосік: ) “З Барысом Пятровічам не пагаджаецца літаратар Юрась Барысевіч”.
(Барысевіч: ) “Я лічу, што для нас галоўнае адчуваць самапавагу. Неістотна – бедна мы жывем ці багата. Заўсёды можна пакрытыкаваць умовы свайго жыцьця. І думаю, мільянэры ці каралі таксама ня ўсім задаволены. Больш істотна ня дзе мы жывем, у якіх варунках, а што мы адчуваем усярэдзіне сябе. Наколькі мы паважаем сябе і верым, што нас паважаюць іншыя. На жаль, сёньняшняя дзяржаўная сыстэма стварае менш магчымасьцяў паважаць сябе, чым, я спадзяюся, магла б стварыць больш дэмакратычная, больш прагрэсіўная дзяржаўная сыстэма. Я думаю, што паважаць сябе можна пры любым рэжыме, але з рознымі высілкамі. Спадзяюся, мы збудуем такую дзяржаву, дзе паважаць сябе будзе лягчэй, чым нам гэта ўдаецца сёньня”.
(Бартосік: ) “Кінарэжысэр Віктар Корзун лічыць, што “звацца людзьмі” – гэта, у першую чаргу, па меры сілаў зьмяняць імідж краіны”.
(Корзун: ) “Краіна Беларусь асацыюецца з чым? Самае вялікае балота, самая вялікая катастрофа, тэхнагенная, і самае вялікае пахаваньне, гэта Курапаты. І самы апошні дыктатар Эўропы – беларус. Дык гэта ня ёсьць людзьмі звацца. Людзьмі звацца – гэта Быкаў, які сваім талентам увайшоў у кантэкст сусьветнай культуры. І апраўдаў існаваньне беларускай нацыі ў прынцыпе. Гэта і ёсьць людзьмі звацца. Калі кажуць – хто такі беларус? А у нас ёсьць Быкаў. Шагал з нашых...”
(Бартосік: ) “Для калегі Віктара Корзуна, кінэматаграфіста Алега Дашкевіча Купалавы словы даўно згубілі ўсялякі сэнс”.
(Дашкевіч: ) “Ну, праехалі мы ўжо гэта. Мы ўжо жывем у іншай цывілізацыі. А “людзьмі звацца” – гэта тое, што даўно зьмярцьвела. Гэта выкапні. Каторыя можна выстаўляць у музэі. А мы выцягваем яго ў сёньняшні рэальны кантэкст. Адбываецца сыстэмная памылка. Гэта музэйны заклік. Заходзьце ў музэй краязнаўчы. Часу нэаліту”.
(Бартосік: ) “Але вось праблема: гаворачы зь мінакамі на вуліцы, я зусім не адчуў, што “людзьмі звацца” – мы гэта праехалі. Калі людзі жыва адгукаюцца на заклік клясыка, калі ахвотна бяруцца гаварыць пра тое, што гэта значыць асабіста для іх, дык можа быць ня час яшчэ сьпісваць Купалавы словы ў музэй нэаліту? Кажа філёзаф Алесь Анціпенка”.
(Анціпенка: ) “Справа ў тым, што Купала абсалютна ня просты паэт. А эвалюцыя гэтага вершу ў маёй сьвядомасьці, яна мае сваю гісторыю. Калісьці я вельмі моцна пратэставаў супраць гэтага верша і казаў, што я, Алесь Анціпенка, чытаў Гегеля, Канта, і Купала мне кажа, што мы мусім людзьмі звацца... Я адукаваны чалавек, а тут гаворка ідзе пра “людзьмі звацца”. Потым, прачытаўшы Канта і Гегеля, я пачаў разумець, што… гэта проста прыкол. “Людзьмі звацца”. Я думаю, што наша праблема ў тым, што мы жылі і жывем у сытуцыі, калі нашыя патэнцыі невыразныя. Яны заўсёды былі рэпрэсаваныя, патэнцыі. І ў гэтым сэнсе Купала, ён прабіваецца з гэтымі рэпрэсаванымі патэнцыямі. Але ён мог гэта сказаць у сэнсе самаіроніі. “Людзьмі звацца”. Гэта вялікая самаіронія беларусаў. Сур’ёзна да гэтага ставіцца немажліва”.
(Бартосік: ) “Калега Алеся Анціпенкі філёзаф Валянцін Акудовіч нібы паміж іншым заўважыў: рэч у тым, што вэрбальная цывілізацыя скончылася, і сьвет ужо зьмяняюць ня словы, а тэхнічныя вынаходніцтвы. Магчыма, і ў гэтай выснове філёзафа ёсьць рацыя. Бо калі ўся літаратура ад Гамэра да Быкава зьмяшчаецца ў адзін кампутар, дык рухавіком прагрэсу як нацыянальнага, так і сацыяльнага становіцца ня слова, а гэты самы кампутар. І дасланае на і-мэйл, ці прачытанае ў СМС “людзьмі звацца” ўжо не нясе той ролі, таго зараду, таго запалу, як калісьці. У тыя часы, калі беларусы хадзілі ў сапраўдных лапцях, з сапраўднымі крывавымі мазалямі, і сапраўды былі бітыя з нагоды і безь яе. І крыўда іх была сапраўдная. Сёньня – забытая. На шчасьце? На бяду? Здаецца, гэтага ня ведае ніхто”.
(Дубавец: ) Такім чынам, мы зноў атрымалі мноства розных вытлумачэньняў, але сказаць, каб нейкага зь іх было дастаткова, не выпадае. Атрыманая SMS-ка “людзьмі звацца» настолькі ж залежыць ад таго, хто яе вам прыслаў, наколькі ў клясычным вершы гэтыя словы набываюць магічны сэнс, дзякуючы аўтарытэту іх аўтара. Згаданая “сьмерць вэрбальнае цывілізацыі” зусім не пазбавіла нас кантакту са словам, больш за тое, набіраць словы на клявіятуры пачалі нават тыя, хто ў ранейшыя часы ўжо назаўсёды забыў бы альфабэт.
Развагі людзей пра “людзьмі звацца” аказаліся карыснымі ў тым сэнсе, што яны высьвецілі зусім рознае разуменьне краіны і нацыі – зусім розныя погляды на тое, дзе мы знаходзімся. А гэтыя погляды – гэта наш выбар. Можна сказаць сабе, што краіна акупаваная чужынцамі і трэба ісьці ў глыбокае падпольле, каб распачынаць змаганьне за сапраўдную Беларусь. А можна разглядаць цяперашнюю сытуацыю як стан нацыянальнага дзяцінства з усімі адпаведнымі ўзросту выдаткамі. Можна проста чакаць, а можна ўкараняцца ў функцыянальныя сыстэмы краіны з мэтаю нешта зьмяніць у іх. Адначасова ўсе гэтыя погляды нясуць у сабе частку праўды, але мы ня можам сказаць, што які-небудзь зь іх утрымлівае ўсю праўду. Пры гэтым разуменьне Купалавага “людзьмі звацца” залежыць менавіта ад таго, які погляд вы абралі для сябе.
На маю думку, Купалаў радок трэба чытаць, паставіўшы яго ў літаратурны кантэкст. Верш “А хто там ідзе” за сваю стогадовую гісторыю друкаваўся сотні разоў, аднойчы нават з эпіграфам. Адбылося гэта ў 1912 годзе ў зборніку “З ваколіц Дзьвіны”, які выйшаў у Вільні. Тады над “А хто там ідзе” зьявіліся словы Францішка Багушэвіча. Ня ведаю, ці са згоды аўтара ці безь яе, але намёк тут зусім празрысты. Купалаў верш, які адразу стаў праграмным і да 1917 году выконваў функцыю нацыянальнага гімну Беларусі, трэба разглядаць як працяг праграмных твораў Францішка Багушэвіча – найперш ягонай Прадмовы да зборніка “Дудка беларуская”, дзе Багушэвіч пісаў: “...мова нашая такая ж людзкая і панская, як і француская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая”.
Гэтыя словы, напісаныя больш за стагодзьдзе таму, таксама не перастаюць хваляваць і застаюцца ў самым эпіцэнтры сучаснае беларускае сытуацыі. Варта згадаць, што ўжо ў нашым часе іх з новай сілай аспрэчвае ўсенароднаабраны кіраўнік краіны, заяўляючы, што нешта людзкае можна выказаць толькі па-расейску ці па-ангельску. А гэта лішні раз сьведчыць, што праблема самаідэнтыфікацыі, праблема “людзьмі звацца” дагэтуль ня страціла ў нас сваёй вастрыні, і Купалаў верш ня можа перачытвацца без хваляваньня.
Хто мы такія ў сучасным сьвеце? Быццам бы людзі, але чаму мы не такія, як тыя палякі або расейцы, або літоўцы – нашы суседзі? Толькі таму, што не гаворым па-свойму, цураемся сваёй роднай мовы. Выходзіць, Купалаў верш мае шанец страціць сваю актуальнасьць толькі тады, калі беларусы загавораць па-беларуску, гэта значыць, стануць у поўнай меры беларусамі.