Галіна Абакунчык, Менск Сёлета вёсцы Будслаў Мядзельскага раёну спаўняецца 500-гадоў. Юбілейныя ўрачыстасьці прымеркаваныя да Сьвята абвяшчэньня Маці Божай Будслаўскай, якое штогод адзначаецца тут 2 ліпеня. Абраз Маці Божай і Будслаўскі касьцёл, дзе ён месьціцца, ёсьць Нацыянальным санктуарыем і галоўным месцам паломніцтва ўсіх беларускіх каталікоў.
Афіцыйна сьвята распачалося яшчэ ўчора а 12-й гадзіне дня, а завершыцца вечарам дня сёняшняга й увесь гэты час урачыстасьць доўжыцца без перапынку. Паколькі гэта й сьвята вёскі й сьвята абразу Маці Божай Будслаўскай, то ўрачыстасьці істотна розьняцца ад сьвецкіх імпрэзаў. Учора тут сустракалі пілігрымаў – гэта сотні чалавек – пераважна моладзь з розных гарадоў Беларусі: Баранавічаў, Магілёву, Віцебску, якія прыйшлі ў Будслаў пехатою. Дарэчы, у вёсцы яшчэ ёсьць старажылы, якія распавядаюць, што так было “і за царом, і за Польшчаю, і за саветамі.
Апоўначы тут распачалася ўрачыстая працэсія – гэта ўмоўнае шэсьце да Маці Божай Будслаўскай, якое адбываецца ўздоўж касьцельнай плошчы. Гэта вельмі ўражлівае відовішча, калі тысячы людзей ў цемрадзі ідуць са сьпевамі й запаленымі. Сёлета людзей было так шмат, што гэтая працэсія доўжылася некалькі гадзінаў. Непасрэдна да абразу Маці Божай Будслаўскай вельмі многія людзі, асабліва сталага веку, ідуць на каленях. Гэта вельмі ня проста, бо падлога ў касьцёле цагляная й гэта даволі балюча. Але людзі кажуць, што гэта іхная ахвяра й гэтак яны выпрошваюць апекі ў Маці Божай Будслаўскай.
Супольныя набажэнствы тут праводзяцца кожныя 2-3 гадзіны й адбываецца гэта на двары, бо храм хоць і вялікі, але зьмясьціць усіх людзей ён ня здольны. Паміж супольнымі малітвамі сьпяваюць моладзевыя хоры, якія прыехалі з касьцёлаў і цэркваў з розных месцаў Беларусі. На жаль, мабільная сувязь яшчэ не дасягнула Будслава й няма магчымасьці быць каля касьцёлу. Мне пашанцавала скарыстаць з гасьціннасьці гаспадароў суседняга дому, і цяпер я прамаўляю з хатняга тэлефону, інакш слухачы Свабоды пачулі бы як у гэтыя хвіліны сьпевы поўняць усё навакольле. Гэтак будзе доўжыцца да 12-й гадзіны дня, а затым распачнецца самая галоўная імша, якую будзе весьці кардынал Казімір Сьвёнтак, ізноў будзе ўрачыстая працэсія й сьпевы.
Апошнімі гадамі мясцовыя ўлады не супрацьстаяць гэтым сьвяткаваньням і нават дапамагаюць. Як мне распавялі месьцічы, да 500-годзьдзя Будслава яны распачалі рыхтавацца яшчэ ў мінулым годзе: падлапілі асфальт, падмацавалі плот. Дапамагаюць неяк уладкаваць пілігрымаў, не забараняюць працаваць мясцовым прадпрымальнікам: усю ноч тут працавалі й працягваюць працаваць выязныя шапікі, адчыненыя таксама ўсе крамы. А ў мясцовым калгасе сёньня выходны дзень, хаця сёньня пятніца і ўся краіна працуе.
Але гэтак было не заўсёды. Ізноў жа – месьцічы ўзгадваюць, як у гэты дзень для моладзі адмыслова арганізоўвалі суботнікі, выводзілі некуды за вёску й трымалі там да вечара, пакуль не разыходзіліся й не разьяжджаліся сталыя вернікі. А людзей заўжды тут зьбіраецца шмат: паводле розных падлікаў, у Будслаў штогод прыходзяць і прыяжджаюць да 25 тысячаў чалавек. А галоўнае набажэнства, якое будзе ўдзень, праводзяць каля 150 сьвятароў. Сёлета, у зьвязку з 500-годзьдзем Будслава, можна меркаваць, што колькасьць гэтых людзей будзе значна большая.