Ігар Карней, Менск У часе сьвяткаваньня 60-годзьдзя вызваленьня Беларусі ў бальшыні гарадоў часткова ці цалкам будзе забаронены продаж алькагольных напояў. Гарадзкія ўлады лічаць, што такім чынам на вуліцах будзе меней п’яных. Ці можна змагацца з п’янствам як зьявай падобнымі забаронамі?
Увогуле, абмежаваньні на гандаль алькаголем у часе масавых імпрэзаў пачалі ўводзіць пасьля трагічных падзеяў на Нямізе. Маўляў, не было б трагедыі, калі б у часе таго канцэрту не прадавалі піва. У мінулым месяцы ў дзень школьных выпускных баляў па ўсім Менску нельга было купіць ані гарэлкі, ані віна, ані піва.
Прадстаўніца Менгарвыканкаму Алена Аўрынская перакананая, што захады на абмежаваньне гандлю алькаголем у часе масавых мерапрыемстваў цалкам апраўданыя. Маўляў, ня будзе на вітрынах спакусы, ніхто і не нап’ецца. Таксама яна паведаміла, што абмежаваньні на гандаль алькаголем будуць дзейнічаць ня толькі 3 ліпеня, але й раней. Масавыя сьвяткаваньні пачынаюцца ўжо сёньня, і вакол тых месцаў, дзе будуць ладзіцца імпрэзы, ня будуць прадаваць алькаголь. Міліцэйскія ж чыноўнікі хоць і вітаюць ініцыятыву гарадзкіх уладаў, тым ня менш яны не выключаюць, што п’яныя ўсё роўна будуць. Адзін з супрацоўнікаў Менскага гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных спраў сказаў наступнае:
(Супрацоўнік Менскага УУС:) “Мы ж жывем на гэтай плянэце, мы ўсё разумеем. Навошта правакаваць чалавека? Калі ён ідзе і бачыць, што гарэлка ракой ліецца, дык абавязкова далучыцца… Больш таго, міліцыя ня будзе рабіць ніякіх жорсткіх захадаў ні да каго. Адзінае, што калі чалавек ужо занадта перап’е і дрэнна арыентавацца будзе, ня будзе разумець, дзе ён знаходзіцца і дзе жыве, дык, напэўна, тады будуць зробленыя захады – адвязуць у выцьвярэзьнік”.
Выглядае, што і ў барах, і ў рэстарацыях таксама ня будуць прадаваць алькаголю – хаця п’яніца наўрад ці туды пойдзе піць піва, бо там трэба пакінуць немалыя грошы. У гарвыканкаме нам сказалі, што прынамсі на адлегласьці 500 мэтраў ад месцаў масавых мерапрыемстваў ні кроплі алькаголю прададзена ня будзе.
Натуральна, што найперш абураныя згортваньнем гандлю ў часе сьвята ўладальнікі крамаў, бараў ды рэстарацыяў. Уладальнік аднаго з папулярных бараў у цэнтры Менску ўзгадаў эксцэсы, якія здараліся ў ягоным бары ў той дзень выпускнікоў. Ён ніяк ня мог патлумачыць салідным дарослым людзям, чаму яны ня могуць выпіць тут па чарцы “Мэтаксы”. А для яго, гаспадара, гэтыя дзьве-тры чаркі дарагога напою – траціна дзённай выручкі. І ўжо зусім дзіўная для яго забарона прадаваць таксама нятаннае піва. А цяпер зноў на тры дні ягоны бар патрапіў у аблогу.
(Бізнэсовец: ) “Гэта ўдар па бізнэсу, бо гандлю бязь піва няма. Усё роўна ўсе “затарваюцца” загадзя, а хто хоча выпіць сто грамаў, рэальна гэтай магчымасьці ня мае. Затое правакуюцца канфлікты, бо людзі, якія хочуць адпачыць, ня хочуць напівацца, а проста выпіць у выходны піва, ня маюць такой магчымасьці. Мне не зразумелая такая мера, бо хто хоча, той абавязкова нап’ецца. “Малалеткі” тыя ж заўсёды нап’юцца. Таму гэта папулісцкая мера, каб зьняць зь сябе адказнасьць. Калі штосьці здарыцца, скажуць: усё, што маглі, мы зрабілі”.
Слушнасьць сказанага гэтым гаспадаром бару пацьвердзілі мне прадавачкі некалькіх крамаў, якія адзначаюць павелічэньне попыту на гарэлку і піва гэтымі днямі. Так бы мовіць, людзі “затарваюцца”. І на сьвята прыйдуць са сваім.