Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць Сямёра мясцовых жыхароў працавалі ў гэтай краіне на будоўлі электрастанцыі ў мястэчку Юсіфія каля Багдаду і гатовыя паехаць туды зноў у любы час. Тым больш што ў родным горадзе працы для белаазёрскіх будаўнікоў няма.
Апошняя камандзіроўка ў Ірак для Сяргея Раманюка і ягоных землякоў скончылася сёлета ў красавіку. У мястэчку Юсіфія яны знаходзіліся як прадстаўнікі расейскай фірмы “Тэхнапрамэкспарт”, што займаецца будоўляй электрастанцыі. Паводле словаў спадара Раманюка, ніхто з кіраўніцтва фірмы не прымушаў іх зьяжджаць з Іраку: будаўнікам толькі рэкамэндавалі зрабіць гэта. Сяргей Раманюк дагэтуль упэўнены, што для эвакуацыі ўсяго пэрсаналу не было ніякіх падставаў.
(Раманюк: ) “Гледзячы тэлевізар, мае сваякі меркавалі, што там паўсюль ідзе вайна. А мы пры гэтым чатыры разы на тыдзень у Багдад езьдзілі — за харчамі, за ўсім неабходным, што трэба. Вы самі бачыце, як нават цяпер паказваюць рэпартажы: усе ціха, спакойна езьдзяць. Дзесьці лякальныя выбухі ёсьць, што ладзяць тэрарысты. Але гэта не гаворыць пра тое, што ва ўсім горадзе выбухі й страляніна. Там такога не было і блізка. Некалі пачуеш нейкую страляніну — і ня ведаеш, чаму страляюць. Таму што яны страляюць, калі жэняцца, калі разыходзяцца, калі нарадзіўся нехта. У іх жа аўтамат Калашнікава, як у нас відэлец з лыжкай. У кожнай сям’і”.
Пра ўмовы свайго ірацкага кантракту белаазёрскія будаўнікі распавядаюць неахвотна, бо цяпер усе яны ўсё роўна сядзяць бяз працы. У родным горадзе, дзе знаходзіцца адна з найбуйнейшых у Беларусі Бярозаўская ДРЭС, працаўладкавацца немагчыма. Няма пакуль прапановаў і зь іншых краінаў, таму Сяргей Раманюк і ягоныя калегі гатовыя зноў ехаць у Ірак. Яны ня лічаць такую камандзіроўку небясьпечнай.
(Раманюк: ) “Чым яна небясьпечная? Вы што, славянаў ня ведаеце? Славяне едуць туды, куды паклічуць. Калі там нармальныя ўмовы, чаму ж ня ехаць! Аб гэтым задумваесься пасьля: здарыцца нешта з кім заўгодна, але не са мной. Ва ўсялякім выпадку, дагэтуль так было”.
Калі сытуацыя ў Іраку будзе спрыяць вяртаньню туды будаўнікоў ды іншых адмыслоўцаў з замежжа? Спадар Раманюк мяркуе, што гэта можа здарыцца і празь месяц, і праз тры месяцы. Што да перадачы ўлады ў гэтай краіне часоваму ірацкаму ўраду, Сяргей Раманюк ды ягоныя калегі пакуль выказваюць стрыманы аптымізм. Паводле іхных меркаваньняў, многае будзе залежаць ад здольнасьці гэтага ўраду кантраляваць становішча ў краіне і спрыяць вываду войскаў іншых краінаў з тэрыторыі Іраку.