Польскія дарогі перапоўненыя старымі аўтамабілямі

ВАРШАВА. Польскія дарогі перапоўненыя старымі аўтамабілямі. Каля 50 працэнтаў транспартных сродкаў у Польшчы вырабленыя 11 гадоў таму і раней, паведамляе газэта Rzeczpospolita. Гэта зьвязана з шырокімі маштабамі імпарту ўжываных аўтамабіляў. Нягледзячы на тое, што тэхнічны стан старых аўтамабіляў бывае вельмі дрэнны, аб’ём ix увозу ў краіну павялічваецца і, паводле прагнозаў, у чэрвені складзе 90 тысячаў адзінак.