Юры Сьвірко, Менск На паседжаньні калегіі Мытнага камітэту саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі, якое прайшло ў сераду ў Менску, сярод іншага абмеркавалі новыя правілы транзыту тавараў празь Беларусь фізычнымі асобамі. Цяпер расейцам давядзецца плаціць за правоз сваіх рэчаў, нават калі ў маршруце фігуруе Калінінградзкая вобласьць. То бок за транзыт з Расеі ў Расею будуць спаганяць грошы ў беларускі бюджэт. Гэта стала яшчэ адной непрыемнасьцю для Масквы пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка ў мінулую пятніцу абвінаваціў расейцаў у правозе кантрабанды празь Беларусь.
Кіраўнік расейскага дзяржаўнага мытнага камітэту Міхаіл Ванін, які прыехаў у Менск на паседжаньне Рады кіраўнікоў мытных службаў ЭўрАзЭС, на прэсавай канфэрэнцыі спачатку казаў пра новую філязофію мытнай службы:
(Ванін: ) “Мытня сёньня ня можа кантраляваць усіх тавараў, усіх транспартных сродкаў, якія рухаюцца празь мяжу. Для гэтага проста няма ані сілаў, ані часу, і гэта проста няслушна. Мытня павінна кропкава выбіраць тыя цэлі, якія патэнцыйна небясьпечныя для бясьпекі краіны, для бюджэту краіны”.
Аднак крыху пазьней спадар Ванін са зьдзіўленьнем пачуў ад свайго беларускага калегі Аляксандра Шпілеўскага, што цягам месяца Беларусь увядзе мытнае афармленьне ўсіх транспартных сродкаў Расеі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
(Шпілеўскі: ) “Сёньня ўвядзеньне Расейскай Фэдэрацыяй часовага ўвозу транспартных сродкаў у Расею — на наш погляд, гэта не зусім адэкватна сытуацыі, якая склалася. Мы найбліжэйшым часам робім адэкватныя захады ў дачыненьні да ўсіх транспартных сродкаў Расейскай Фэдэрацыі, якія паступаюць на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь”.
Спадар Шпілеўскі зазначыў, што беларускія захады будуць “абсалютна люстэркавымі” — з расейцаў будуць спаганяцца тыя ж самыя грошы, што яны бяруць зь беларусаў. Тое ж будзе тычыцца ўсіх расейскіх аўтамабіляў, якія едуць празь Беларусь транзытам.
Таксама галоўны беларускі мытнік пацьвердзіў, што для расейцаў ня будзе ніякіх выняткаў у новых правілах, якія пачнуць дзейнічаць 1 ліпеня паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі.
(Шпілеўскі: ) “Што да ўказу, ён дзейнічае ў дачыненьні да ўсіх асобаў. Выняткаў там няма”.
(Карэспандэнт: ) “Нават для Калінінграду?”
(Шпілеўскі: ) “Гэта на агульных падставах. Ніякіх выняткаў у гэтым указе няма. Гэта для ўсіх дакладна й зразумела”.
Калі кіраўнік расейскай мытнай службы Міхаіл Ванін і амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Блахін пачулі, што за правоз тавараў з Расеі ў Расею давядзецца плаціць у беларускі бюджэт, яны вельмі ўсхваляваліся, а пасьля прэсавай канфэрэнцыі сказалі, што абмяркуюць гэта зь беларускім бокам.
Я задаў таксама пытаньне пра кантрабанду, у якой Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў Расею, выступаючы ў пятніцу ў Берасьці перад саюзным Парлямэнцкім сходам. Рэагуючы на папрокі ў масавым канфіскаце, спадар Лукашэнка сказаў, што прапанаваў расейскаму прэм’еру Міхаілу Фрадкову назваць факты незаконнай канфіскацыі, і дадаў: “Фактаў няма”. Вось як гэтую Лукашэнкаву заяву пракамэнтаваў галоўны расейскі мытнік:
(Ванін: ) “Калі выяўляецца кантрабанда, яна мусіць затрымлівацца. Калі кантрабанду выяўляюць нашы беларускія калегі, яны павінны яе затрымліваць. Мы ведаем, што часьцяком беларускія мытнікі сутыкаюцца з такой карцінай: дакумэнты, якія суправаджаюць груз, ліпавыя, робяцца запыты — фірма-адпраўшчык адсутнічае, фірма-атрымальнік адсутнічае. І правільна робяць, што такія тавары затрымліваюць. Мы ў гэтым сэнсе будзем ім удзячныя”.
Але спадар Ванін дадаў, што ёсьць і эпізоды, дзе беларускія мытнікі дзейнічаюць нецывілізавана. “Самадзейнасьці кожнага інспэктара быць не павінна”, — заявіў ён.