Любоў Лунёва, Менск Cупрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста моладзевага руху “Зубр” Яўгена Афнагеля. У юнака выхапілі ключы ад кватэры і зрабілі несанкцыянаваны пракуратурай ператрус. Міліцыянты забралі некалькі экзэмпляраў улётак і газэтаў.
Яўген Афнагель расказаў Радыё Свабода, што супрацоўнікі міліцыі спынілі яго на вуліцы, недалёка ад дому. Яны запатрабавалі даць ім ключы ад кватэры. Калі Яўген адмовіўся, кінуліся на яго і літаральна выхапілі ключы з кішэні.
Маці Яўгена міліцыянты патлумачылі, што, паводле іх зьвестак, у кватэры зьдзейсьнілі забойства і ім трэба знайсьці труп. Труп шукалі ў пісьмовым стале і кніжных паліцах. Міліцыянты знайшлі некалькі аркушаў інфармацыйных улётак “Зубру” і некалькі экзэмпляраў газэты моладзевай арганізацыі.
Яўген Афнагель знаходзіцца ў аддзеле міліцыі Маскоўскага раёну Менску. Мы зьвязаліся зь ім па мабільным тэлефоне:
(Афнагель: ) “У мяне знайшлі газэты, улёткі. Затрымалі мяне, калі я выйшаў з дому. Потым, калі вялі да кватэры, сілай адабралі ключы, пры гэтым начапіўшы кайданкі і скінуўшы мяне зь лесьвіцы. Яны такім чынам праніклі ў маю кватэру без аніякіх санкцыяў і ордэру на ператрус”.
(Карэспандэнтка: ) “Як яны матывавалі свае дзеяньні? Яны спаслаліся на апэрацыю “Антытэрор”?”
(Афнагель: ) “Яны сказалі, што ў мяне ў кватэры зьдзейсьнілі забойства”.
(Карэспандэнтка: ) “Яны шукалі труп на кніжных паліцах?”
(Афнагель: ) “Так. Вось цяпер тут сяджу... Нічога мне ня кажуць. Толькі пачуў, што, магчыма, складуць пратакол за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі”.
(Карэспандэнтка: ) “А ў чым супраціў?”
(Афнагель: ) “Ну, відаць, у тым, што не даваў ім ключоў”.
Паводле беларускага заканадаўства, пранікненьне ў жытло і ператрус могуць рабіць супрацоўнікі праваахоўчых органаў у часе апэрацыі абясшкоджваньня тэрарыста, альбо ў выпадку, калі ёсьць пагроза жыцьцю людзей у гэтым памяшканьні ці побач зь ім. Цягам 24 гадзінаў міліцыянты мусяць паведаміць пра свае дзеяньні ў пракуратуру і атрымаць ордэр. Спэцыялісты лічаць, што паколькі ў гэтым выпадку дзеяньні міліцыянтаў ня мелі законных падставаў, то каб неяк апраўдаць сябе, яны будуць складаць пратакол за якое-небудзь адміністрацыйнае парушэньне. У іншым выпадку скарга ў пракуратуру можа мець для іх непрыемныя наступствы.