СТАНБУЛ. Генэральны сакратар НАТО Яп ду Хоп Скефэр падаў новыя дэталі адносна пашырэньня ролі НАТО ў Іраку. Ён заявіў сёньня рэпартэрам у Стамбуле, што місія НАТО будзе ўключаць у сябе навучаньне ірацкіх узброеных сілаў як у самім Іраку, так і за яго межамі. Скефэр сказаў, што зварот ад часовага прэм’ер-міністра Іраку ў гэтай справе атрымае станоўчы адказ, і хутчэй за ўсё, будзе разгледжаны на саміце НАТО, які адкрываецца ў Стамбуле заўтра.
(Скефэр: ) “Я ўпэўнены, што тут, у Стамбулуе, лідэры НАТО ўхваляць канчатковы адказ на ліст ірацкага прэм’ера Алаўі. Прэм’ер-міністар Алаўі папрасіў НАТО аб навучаньні ўзброеных сілаў і структураў бясьпекі. І я ўпэўнены, што канчатковы станоўчы адказ лідэры дзяржаваў і ўрадаў зьбіраюцца ўхваліць. Я таксама лічу вельмі важным, што ўчора паслы НАТО ў Брусэлі дасягнулі прынцыповай згоды ў гэтым пытаньні”.
Таксама і міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд ўчора выказваў упэўненасьць, што плян дапамогі НАТО ў навучаньні ірацкіх сілаў бясьпекі будзе ўхвалены. Выступаючы на тэлеканале Бі-Бі-Сі, Рамфэльд дадаў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі ня маюць плянаў пасылкі ў Ірак дадатковых сілаў.