Казімер Яноўскі, Гомель Сёньня ў Гомелі ладзіўся першы інвэстыцыйны форум. Ініцыявалі яго абласны выканаўчы камітэт і міністэрства эканомікі краіны.
Гомельскаму рэгіёну, як, дарэчы, і ўсёй Беларусі, вельмі бракуе замежных інвэстыцыяў. Таму на форум было запрошана багата краінаў. Аднак удзел узялі асобныя прадстаўнікі розных эканамічных структураў зь сямі краінаў, у тым ліку Італіі, Нямеччыны, Францыі, Кітая, Віетнаму. Сфэра бізнэсу найбольш прадстаўлена было гасьцямі з суседняй Расеі.
Праўда, на форум чамусьці не зьвярнула ўвагі беларускае міністэрства замежных справаў. Заплянаванага ў праграме выступоўца ад зьнешнепалітычнага ведамства не было.
Да форуму гамельчукі падрыхтавалі каталёг інвэстыцыйных праектаў. Улады хочуць, каб замежныя інвэстары найперш удзельнічалі ў абнаўленьні тэхналёгіяў прадпрыемстваў харчовай, лёгкай, хімічнай, дрэваапрацоўчай галінаў.
Прэзэнтуючы рэгіён, старшыня аблвыканкаму Аляксандр Якабсон, ягоны намесьнік Уладзімер Патупчык, згадвалі шэраг вартасьцяў, якія нібыта павіны зацікавіць інвэстараў. Найпершыя зь іх – сацыяльны спакой, эканамічная стабільнасьць і дзяржаўныя гарантыі.
Аднак прадстаўнікі бізнэсу зьвяртаюць увагу найперш на свабоду дзеяньняў на рынку.
Распавядае кіраўнік прадстаўніцтва эканомікі Нямеччыны ў Беларусі Уладзімер Аўгусьцінскі.
(Аўгусьцінскі: ) “Сусьветны банк праводзіць маніторынг умоваў выхаду і дзейнасьці на рынку. Прычым ня толькі Беларусі, але і краінаў сьвету. Тут важны параўнаўчы аналіз зь дзяржавамі рэгіёну. На жаль, выдаткі на адкрыцьцё і дзейнасьць прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь – і ў часе, і ў грошах – вышэйшыя, чымсьці ў суседзяў – ва Ўкраіне і Расеі. Гэта паказчык таго, што канкурэнцыю за замежных інвэстараў Беларусь аб`ектыўна прайграе. Інвэстар ідзе туды, дзе ўмовы лепшыя”, – сказаў кіраўнік прадстаўніцтва эканомікі Нямеччыны спадар Аўгусцінскі.
Паводле яго, дзяржаве трэба меней умешвацца ў працэдуру эканамічнага жыцьця, не мяняць часта заканадаўства, не прымяняць жорсткія санкцыі да нязначных парушэньняў.
(Аўгусьцінскі: ) “Канечне, вельмі важна, каб у Рэспубліцы Беларусь былі гарантыі права прыватнай ўласнасьці і прававой абароненасьці”.
Прадстаўнік Маскоўскай гандлёва-эканамічнай палаты Ўладзімер Сямёнаў зьвяртае ўвагу і на такую акалічнасьць:
(Сямёнаў: ) “Па-першае, трэба, каб у Маскве атрымлівалі болей інфармацыі пра Беларусь. Гэта нягледзячы на ўсе тыя адносіны, якія ўсталёўваюцца, на падпісанае пагадненьне паміж урадам Масквы і Рэспублікай Беларусь. Тыя прыватнікі, ад каго залежаць інвэстыцыі, павінны мець поўную інфармацыю пра магчымасьці інвэставаньня. Гэта прынцыпова важна”.
Беларусь зь 1 траўня стала суседкаю трох новых краінаў Эўразьвязу. Шэраг удзельнікаў форуму лічаць, што з новага суседзтва пры ўзважаным падыходзе Беларусь можа мець значныя выгады.