БАГДАД. Паводле апошніх зьвестак, ня менш за 100 чалавек загінулі, і некалькі соцень былі параненыя ўчора ў Іраку. Адказнасьць за сэрыю нападаў узялі на сябе групоўкі Абу Мусаба Аз-Заркаві, зьвязаныя з “Аль-Кайдаю”. Гаворка йдзе пра “Джамаат аль-Таўхід” і “Джыхад”. У горадзе Масул паблізу некалькіх аддзяленьняў паліцыі выбухнулі замінаваныя аўтамабілі – ахвярамі гэтых выбухаў сталі 62 чалавекі, прынамсі 220 чалавек былі параненыя. У Баакубе й Рамадзі аддзелы паўстанцаў атакавалі будынкі пастарункаў – загінулі 19 чалавек – 17 ірацкіх паліцыянтаў і два салдаты ЗША. У Багдадзе пры выбуху бомбы загінулі тры ірацкія салдаты. Паведамляецца таксама пра сутыкненьні паміж амэрыканскімі войскамі й ірацкімі паўстанцамі ў раёне Фалюджы.