Іна Студзінская, Менск Лета – час адпачынкаў. У гэтым сэнсе настаўнікам шанцуе больш за ўсіх, бо адпачываюць яны ў асноўным менавіта летам. Але кожны год паўтараецца адно і тое ж: адпускныя грошы перад адпачынкам не даюць – у лепшым выпадку, пералічваюць часткамі, а то й наагул пасьля адпачынку, увосень. Вось і паспрабуй куды-небудзь паехаць, ды яшчэ зь дзецьмі!
Настаўнікі сутыкаюцца з гэтай праблемай кожны год. Гаворка ідзе ня толькі пра адпускныя: многія настаўнікі ўжо пайшлі ў адпачынак, а не бачылі яшчэ нават травеньскага заробку! Вось што распавяла Радыё Свабода настаўніца Навасадзкай сярэдняй школы Барысаўскага раёну Сьвятлана Сьняжко.
(Сьняжко: ) “Сёньня ўжо трэці дзень майго адпачынку. Пашанцавала, скажаце вы. Дык вось не! Грошай на доўгачаканы і паўнавартасны адпачынак няма і не прадбачыцца. Бо працую я сельскай настаўніцай. І на сёньняшні дзень мы не атрымалі нават травеньскага заробку. Травеньскага! Дык пра якія адпускныя грошы я мару? У мяне двое дзяцей, і яны таксама хочуць паўнаварта адпачыць. Дзякуй, што мая маці атрымала пэнсію, бо няма чым нават за садок дзіцячы заплаціць. Застаецца адно – сядзець усё лета дома, і на пытаньне знаёмых “як вы правялі адпачынак?” адказваць “Ніяк!”
Цяпер настаўнікі атрымоўваюць заробкі зь мясцовага бюджэту. Больш за ўсё шанцуе сталіцы: у Менску затрымак з заробкам настаўнікаў амаль не бывае. А вось што да рэгіёнаў, і асабліва да сельскіх школ – то гэта, так бы мовіць, хранічная хвароба.
Ці існуюць афіцыйныя статыстыкі наконт таго, колькі настаўнікаў вымушана пайсьці ў адпачынкі без адпускных, і ці ведаюць аб гэтым у Міністэрстве адукацыі?
Адказны чыноўнік Міністэрства адукацыі Віктар Іўчанкаў шчыра зьдзівіўся, што ў краіне існуе запазычанасьць перад настаўнікамі. Паводле міністэрскай статыстыкі, гэтага няма. Ён паабяцаў з Барысаўскім раёнам разабрацца асабіста. І яшчэ параіў настаўнікам скардзіцца, калі яны не атрымалі адпускныя, нагадаўшы менскі нумар, па якім трэба тэлефанаваць: 222 42 43 – які дазволіў абвясьціць у эфіры.
Намесьнік галоўнага бухгальтара Барысаўскага раённага аддзелу адукацыі Ларыса Буглак не адмаўляла, што з выплатай адпускных і заробкаў існуюць праблемы. Але яна спадзяецца да канца месяца разьлічыцца з настаўнікамі.
(Буглак: ) “Плацім патроху”.
(Карэспандэнтка: ) “А чаму ўвесь час затрымкі? Не самыя ж багатыя ў нас настаўнікі…”
(Буглак: ) “Каму ўжо так трэба ехаць на той адпачынак, грошы даем. Разглядаем заявы, з дазволу загадчыка намагаемся задаволіць усе заяўкі. Як фінансуюць. Грошай жа няма”.
(Карэспандэнтка: ) “Гэта ад мясцовых уладаў усё залежыць?”
(Буглак: ) “Так, канешне. Выплацім”.
(Карэспандэнтка: ) “Канкрэтна я размаўляла з настаўніцамі Навасадзкай школы. Грошай яшчэ няма за травень”.
(Буглак: ) “Дык мы плацім і адпускныя, і заробак. У нас тэрмін 15-га, дзень зарплаты”.
(Карэспандэнтка: ) “Але ж ужо 23-га!”
(Буглак: ) “Ну а калі грошай няма? Да канца месяца выплацім”.
Супрацоўнік Міністэрства адукацыі Віктар Іўчанкаў запэўніў, што запазычанасьці за травень ужо быць не павінна, і да сыходу ў адпачынак настаўнікі павінны патрабаваць хаця б частку адпускных.
(Іўчанкаў: ) “Калі грошы ёсьць, то ўсё выплочваюць. Калі няма – то памесячна. І чалавек, перш чым пайсьці ў адпачынак, павінен атрымаць грошы. Абавязкова”.
(Карэспандэнтка: ) “Добрыя ў нас парадкі, але на справе…”
(Іўчанкаў: ) “Я ж сказаў – хай сюды тэлефануюць. Тут яны хутчэй атрымаюць…”