Сёньня пачынаецца чарговы раўнд шматбаковых перамоваў наконт ядзернай праграмы КНДР

ПЭКІН. У кітайскай сталіцы сёньня пачынаецца чарговы раўнд шматбаковых перамоваў наконт ядзернай праграмы КНДР. Падчас двух папярэдніх раўндаў, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі ЗША, Кітаю, Японіі, Расеі, Паўднёвай і Паўночнай Карэяў, ніякага істотнага прагрэсу дасягнута не было. Кіраўнік дэлегацыі ЗША Джэймс Кэлі адзначыў, што і на гэты раз ня бачыць асаблівых прычынаў для аптымізму. Прадстаўнік Паўднёвай Карэі на перамовах Лі Су-Хук сказаў, што няма якіх-небудзь новых асаблівых спосабаў разьвязаць гэтую праблему. КНДР у абмен на адмову ад сваёй ядзернай праграмы патрабуе гарантыяў бясьпекі і значнай эканамічнай кампэнсацыі