Марыя Ўсьціновіч, Магілёў У Магілёве адбыліся народныя чытаньні твору Васіля Быкава. Гэтую акцыю магілёўскае грамадзкае аб’яднаньне “Кола сяброў” прысьвяціла даце 22 чэрвеня: гэта гадавіна сьмерці Васіля Быкава і дзень, калі пачалася вайна.
Народныя чытаньні Васіля Быкава адбыліся сёньня ў Магілёўскім абласным мастацкім музэі, на выставе, дзе экспануецца партрэт пісьменьніка, які напісаў Май Данцыг. Арганізатары акцыі абралі для чытаньняў аповесьць “Жураўліны крык”. Гаворыць сябра грамадзкага аб’яднаньня “Кола сяброў” Васіль Аўраменка:
(Аўраменка: ) “Гэты твор пасуе да гэтага дня, да пачатку вайны. Гэта сапраўды 1941 год, першыя дні вайны, самыя трагічныя і самыя цяжкія дні, і гэта вельмі кладзецца наогул на сёньняшні дзень — 22 чэрвеня”.
Пачынаў сёньняшнія чытаньні Валянцін Ермаловіч, вэтэран вайны і заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Валянцін Ермаловіч кіруе самадзейным тэатрам, які нядаўна адзначыў 80-годзьдзе Васіля Быкава прэм’ерай “Альпійскай баляды”. Спадар Валянцін сказаў, што ён усьцешаны ўдзелам у акцыі ўспаміну вялікага пісьменьніка:
(Ермаловіч: ) “Быкава будуць чытаць і перачытываць, бо гэта залаты фонд нашай беларускай літаратуры і літаратуры пра айчынную вайну”.
“Жураўліны крык” сёньня чыталі маладыя людзі — студэнты магілёўскіх навучальных установаў.
(Дзяўчына: ) “Для мяне Васіль Быкаў — гэта наш знакаміты пісьменьнік. Я захапляюся яго творамі, чытаю запоем, можа сказаць”.
(Іншая дзяўчына: ) “Адзіны пісьменьнік, які мяне захапляе сваімі апавяданьнямі. Колькі разоў я ні глядзела, ні перачытвала, гэта багацьце нашай літаратуры”.
На чытаньні сёньня прыходзілі тыя магілёўцы, якія хацелі ўшанаваць памяць Васіля Быкава. Сярод іх спадарыня Лілія Кузьменка:
(Кузьменка: ) “Васіль Быкаў — гэта праўда і гэта сумленьне. Таксама гэта беларускасьць. Гонар Беларусі нашай!”