Улады Паўднёвай Карэі ня ведаюць, ці жывы закладнік у Іраку

СЭЎЛ. Прадстаўнік МЗС Паўднёвай Карэі Шын Бонг-Кіл заяўляе, што ўлады краіны ня маюць пэўнага адказу на тое, ці жывы закладнік, грамадзянін Паўднёвай Карэі, якога выкралі экстрэмісты ў Іраку. Гэтая заява прагучала пасьля таго, як скончыўся тэрмін, які далі выкрадальнікі на тое, каб урад Паўднёвай Карэі адмяніў сваё рашэньне накіраваць у Ірак дадаткова яшчэ 3 тысячы вайскоўцаў. У Іраку ўжо знаходзяцца 600 паўночнакарэйскіх вайскоўцаў. Баявікі пагражалі забіць закладніка 33-гадовага Кім Сан-Іла. Раней улады Паўднёвай Карэі заявілі, што яны ня зьменяць свайго рашэньня накіраваць войскі ў Ірак. Тэрарысты ў Іраку працягваюць утрымліваць у закладніках ня менш за 10 замежнікаў. Групоўку тэрарыстаў ачольвае адзін зь лідэраў “Аль-Кайды” Абу Мусаб Аз-Заркаві.