Браніслава Станкевіч, Віцебск
Мінулай ноччу ў дзьверы прыватнае кватэры, дзе галадуюць чацьвёра актывістаў АГП, пазванілі невядомыя й запатрабавалі спыніць галадоўку ды выйсьці з памяшканьня.
Хведар Бакуноў, адзіны мужчына спаміж галадоўнікаў, папрасіў невядомых назваць сябе, аднак тыя не прадставіліся. У адказ на пагрозу выклікаць міліцыю невядомы мужчына сказаў, што ён сам зь міліцыі, аднак ні свайго званьня, ні пасады не назваў, а праз колькі хвілінаў сышоў.
Галадоўнікі кажуць, што афіцыйна міліцыянты да іх не зьвярталіся, аднак пад вокнамі дома яны неаднаразова заўважалі адну й тую самую машыну зь цёмнымі вокнамі. Нумары нельга было разгледзець, бо тыя былі запэцканыя брудам.
Пасьля начных пагрозаў на свой адрас актывісты АГП не выключаюць магчымасьці і іншых правакацыяў.