Казімер Яноўскі, Гомель Тысячы прадпрымальнікаў з трох буйных рынкаў Гомелю сваім страйкам падтрымалі дэпутатаў-галадоўнікаў.
На Цэнтральным рынку Гомелю многія прадпрымальнікі й самі далучыліся да галадоўкі. Сваю салідарнасьць адна з прадпрымальніц патлумачыла гэтак:
(Прадпрымальніца: ) “Так, як мы жывем, далей жыць нельга. Вось гэтыя галадоўнікі — яны практычна галадаюць за ўсю рэспубліку, за нас. Калі ня будуць прынятыя іх патрабаваньні, то з 1 ліпеня будзе спыненая праца прадпрымальнікаў рэспублікі”.
Апрача эканамічных, гамельчукі выставілі і палітычныя патрабаваньні. Найпершае зь іх было напісанае на плякаце: “Не дамо Лукашэнку скрасьці дяржаўную ўладу”. Гаворыць прадпрымальнік Уладзімер Няпомняшчых:
(Няпомняшчых: ) “Я сёньня прыйшоў, каб падтрымаць найперш палітычныя патрабаваньні. Без вырашэньня палітычных пытаньняў мы будзем празь месяц ці кожны месяц страйкаваць. Таму трэба вырашаць пытаньне, каб Лукашэнка на трэці тэрмін ніякім чынам не патрапіў. Ён цяпер распрадае калгасы па 19 тысяч, няхай адзін купіць і едзе туды”.
Плякаты з эканамічнымі й палітычнымі патрабаваньнямі віселі нядоўга. Іх пазрывалі міліцыянты. Распавядае старшыня гомельскай арганізацыі свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў Тацяна Марчанка:
(Марчанка: ) “У нас ёсьць такі пан Каршакоў, намесьнік начальніка абласной управы міліцыі. Ён прыйшоў у такім нэрвовым стане і пазрываў усе плякаты”.
Пасьля працяглых дыскусіяў з прадпрымальнікамі міліцыя затрымала Тацяну Марчанку і ейнага калегу Ўладзімера Няпомняшчых. У пастарунку на іх складзены пратаколы паводле часткі 1 артыкулу 167 — парушэньне парадку правядзеньня сходаў і мітынгаў. Прадпрымальнікам пагражае буйны штраф альбо арышт ад 10 да 15 сутак.