Саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

ТАШКЭНТ Сёньня тут прайшоў саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У гэтую арганізацыю ўваходзяць Казахстан, Кіргізстан, Кітай, Расея, Таджыкістан і Ўзьбэкістан. Гасьцямі на саміце былі кіраўнік часовага ўраду Афганістану і дэлегацыя Манголіі. Арганізацыя была ствараная ў 2001 годзе з мэтаю пашырэньня супрацоўніцтва краінаў рэгіёну ў эканамічнай і палітычнай сьфэрах , а таксама ў барацьбе з тэрарызмам. Сёньня кіраўнікі шасьці краінаў, што ўваходзяць у арганізацыю , падпісалі 10 дакумэнтаў, у тым ліку пагадненьне пра выдзяленьне Кітаем 1 мільярду даляраў на разьвіцьцё гандля ў рэгіёне.