Адна з галадоўніц у Віцебску спыніла галадоўку

Лідзію Францаву, якая толькі ўчора далучылася да галадоўнікаў, лекары “Хуткае дапамогі” забралі сёньня ў трэці клінічны шпіталь Віцебска. Спадарыня Францава хварэе на гіпэртанію, і з пачаткам галадаваньня ў яе значна падвысіўся ціск. Аказаўшы ёй неабходную мэдычную дапамогу, лекары дазволілі Лідзіі Францавай паехаць дахаты. Працягваць галадоўку яна ня зможа.