Алесь Дашчынскі, Менск 16-га чэрвеня – дзень выдачы заробкаў у Палаце прадстаўнікоў. Дэпутаты-галадоўнікі Валеры Фралоў, Сяргей Скрабец і Ўладзімер Парфяновіч у Палату не пайшлі, а даслалі сваю памочніцу з адмысловымі даверанасьцямі, каб ёй выдалі заробкі. Паводле генэрала Фралова, у Палаце прадстаўнікоў пытаньне ці выдаваць заробкі дэпутатам доўга ўзгаднялася з начальствам, аднак памочніца грошай так і не дачакалася.
(Фралоў: ) “Ну калі не дадуць, мы проста напішам заяву, усё ж такі гэта па 600 тысяч ці паўтары мільёна рублёў, няхай аддадуць людзям, якія маюць патрэбу. Але сам падыход нас проста зьдзіўляе”.
Паводле Валерыя Фралова ў яго неаплачаныя рахункі за кватэру і за тэлефон.
(Фралоў: ) “Ну ня ведаю, як плаціць буду, але ж у нас многа народу ў краіне ня плацяць, і я ня буду плаціць, а выселяць– чарговы фокус будзе. Можа ісьці на дзядзінец ці што?”
Чарговая спроба атрымаць заробак будзе зробленая ў чацьвер.