Генэральны сакратар кіруючай ў Польшчы партыі выказаў салідарнасьць зь беларускімі галадоўнікамі

Генэральны сакратар кіруючай цяпер у Польшчы партыі – Саюзу левых дэмакратаў – Марэк Дыдух выказаў салідарнасьць зь беларускімі галадоўнікамі ды сказаў, што выбарчае заканадаўства ў Беларусі трэба зьмяніць.

(Дыдух: ) “Я быў у Беларусі летась і лічу, што заканадаўства аб выбарах у гэтай краіне трэба зьмяніць. Там павінна быць менш цэнтралізацыі, прадугледжаныя дэмакратычныя стандарты што да падліку галасоў. Калі гэта зрабіць, дык зьмяніўся б і кшталт беларускага парлямэнту – ён стаў бы больш дэмакратычным. І калі дэпутаты дамагаюцца такіх зьменаў, дык я цалкам іх падтрымліваю”.

Сказаў беларускай Свабодзе генэральны сакратар Саюзу левых дэмакратаў Польшчы.