Сьпікер польскага Сэйму выказаў падтрымку беларускім галадоўнікам

Сьпікер польскага Сэйму Юзэф Алексы выказаў падтрымку беларускім галадоўнікам.

(Алексы: ) “Я ня ведаю падрабязнасьцяў галадоўкі, бо апошнімі днямі ўсе былі занятыя выбарамі ў Эўрапарялмэнт, а таксама праблемамі, зьвязанымі з вотумам даверу для новага ўраду. Тым ня менш, я з упэўненасьцю магу сказаць, што мэты, якіх дамагаюцца галадоўнікі – слушныя. Таму я іх падтрымліваю”.

Сказаў беларускай Свабодзе Сьпікер польскага Сэйму Юзэф Алексы.