Ігар Карней, Менск “Белдзяржхарчпрам” падрыхтаваў праект пастановы ўраду пра магчымасьць скасаваньня ліцэнзіяў на імпарт соладавага піва з Расеі. Паведамляецца, што неўзабаве пастанова будзе ўхваленая. Кіраўніцтва Расейскага саюзу півавараў пацьвярджае свой унёсак у такую разьвязку двухгадовай “піўной вайны” паміж Беларусяй і Расеяй. Беларускія півавары перакананыя: адкрыцьцё межаў для расейскага піва азначае поўны заняпад айчынных бровараў.
Выканаўчы сакратар Расейскага саюзу півавараў Вячаслаў Мамантаў кажа, што барацьба зь беларускім бокам вядзецца ўжо два гады — ад таго часу, як пастановамі Савету міністраў Беларусі былі вызначаныя сумы задатку пад вываз тары, абмежаваньні на продаж піва ў розьніцу, абавязковыя пастаўкі праз склады часовага захоўваньня, адмысловая маркіроўка суправаджальных дакумэнтаў і, нарэшце, ліцэнзаваньне самой дзейнасьці.
(Мамантаў: ) “Мы накіравалі заяву ва ўрадавую камісію абароны ўнутранага рынку і мытна-тарыфнай палітыкі, каб зрабіць аналягічныя захады супраць беларускіх тавараў, ня толькі піва, бо пастаўкі беларускага піва ў Расею мізэрныя, а тавараў увогуле. На ўсе тавары зь Беларусі мы прапаноўвалі ўвесьці абмежаваньні, каб беларускі бок зразумеў: дачыненьні трэба будаваць на эканамічных асновах, а ня проста нешта неабгрунтавана забараняць”.
Да радыкальных забаронаў справа не дайшла, але з ініцыятывы Расейскага саюзу півавараў “піўная вайна” адбывалася на міжурадавым узроўні: у беларускі МЗС накіроўваліся ноты пратэсту, на імя прэм’ер-міністра і прэзыдэнта Беларусі дыпляматычнай поштай дасылаліся лісты ад кіраўнікоў Дзярждумы і выканкаму саюзнай дзяржавы. Якія дэпэшы атрымлівалі расейцы ў адказ, расказвае Вячаслаў Мамантаў:
(Мамантаў: ) “Атрымлівалі адказы: маўляў, нічога страшнага не адбываецца, мы проста ўпарадкоўваем падатковае поле Беларусі. А тое, што вы лічыце аднабаковым парушэньнем заканадаўства ў справе паставак расейскага піва — гэта ня так, мы займаемся ўнутранымі праблемамі і турбавацца няма прычынаў. Вось такая размова глухога са сьляпым”.
Саюз расейскіх півавараў падлічыў: у выніку абмежаваньняў расейскае піва падаражэла ў Беларусі мінімум на 30%. І пацярпелі ад гэтага ня толькі расейцы, а і беларусы — спажыўцы і прадпрымальнікі.
(Мамантаў: ) “Гэта беларускіх пастаўшчыкоў прымушаюць плаціць дадатковыя грошы. Коштам такой тарыфнай палітыкі ўвогуле адбылося вымываньне камэрсантаў сярэдняй рукі, якіх проста выкінулі з рынку. Іхнае месца занялі кампаніі, якія пра нейкія прынцыповыя рэчы могуць дамовіцца з уладамі. Таму, можа, і ішла барацьба з тым, каб хтосьці манапалізаваў рынак паставак, мы гэта таксама ня скідваем з рахункаў. Пакінулі 2–3 кампаніі — вось яны і нажываюцца. Нават няхай і меней завозяць, але яны ўсё роўна нажываюцца”.
Беларускія півавары ацэньваюць сытуацыю па-іншаму. Камэрцыйны дырэктар Рэчыцкага бровару Аляксандар Гарай кажа, што адмена ліцэнзіяў пахавае галіну.
(Гарай: ) “Піўное лобі ў Расеі надзвычай сур’ёзнае. Яны ўжо выходзяць на 700 мільёнаў дал піва на год. Толькі ўявіце: у нас 20 мільёнаў, а там 700! Піўная галіна надзвычай выгадная: абарот грошай, акцызы, вялізныя падатковыя адлічэньні. Усе суседнія з намі краіны вельмі сур’ёзна павялічылі аб’ёмы і працягваюць іх нарошчваць. І ўлады там гэтаму спрыяюць. Цалкам лягічна, што расейцы імкнуцца атрымаць неабмежаваны доступ на беларускі рынак, бо гэта выгадна. Беларускім броварам у такой няроўнай барацьбе вытрымаць будзе складана. І калі расейцы захочуць дэмпінгаваць, у іх дастаткова дзеля гэтага рэзэрваў, бо капітал зусім іншы. Піўны бум, які назіраецца ў Расеі, непараўнальны зь Беларусяй”.
Спадар Гарай дадае, што кіраўніцтва Беларусі нарэшце таксама прыйшло да разуменьня важнасьці піўной галіны. Праўда, разуменьне гэтае прыйшло тады, калі беларускі рынак ужо падзелены паміж расейскімі ды ўкраінскімі вытворцамі піва.