Юлія Шарова, Менск 15 чэрвеня прыватны бізнэс адзначае неафіцыйнае сьвята – дзень адраджэньня прадпрымальніцтва ў Беларусі. Некалі гэты дзень мог быць адным зь дзяржаўных сьвятаў, але ж бізнэс-асацыяцыі, што зьвярнуліся ў Вярхоўны Савет з адпаведнай прапановай, ня здолелі дамовіцца пра дакладную дату. Таму цяпер 15 чэрвеня адзначаецца толькі як афіцыйны дзень народзінаў Беларускага саюзу прадпрымальнікаў.
З чаго пачыналася адраджэньне прадпрымальніцтва ў Беларусі? Старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандр Патупа лічыць, што тут трэба казаць не пра адраджэньне прадпрымальніцтва ў Беларусі, а пра ягоную легалізацыю. Зь ягоных словаў, у канцы васьмідзесятых гадоў на ўсёй постсавецкай прасторы намэнклятура рабіла захады з мэтай атрымаць права на рэальную ўласнасьць. Важкасьць прадстаўніка ўлады вызначала й сур’ёзнасьць ягонага бізнэсу: нехта пачынаў з банальнай майстэрні на рамонт абутку, а некага дапускалі да гандлю зброяй. Сапраўдны ж, так званы “белы” бізнэс прабіваў сабе дарогу зь вялікімі цяжкасьцямі.
У 1988 годзе ў Беларусі зьявіліся першыя каапэратывы. Спэцыфіка нашай краіны ў параўнаньні зь іншымі краінамі постсавецкай прасторы была ў тым, што тут не адбывалася вялікай канцэнтрацыі капіталу, як гэта было ў Расеі, дзе гандаль сыравінай прыносіў шмат грошай, якія канцэнтраваліся пераважна ў руках колішніх буйных чыноўнікаў. У Беларусі ж бізнэс ад пачатку разьвіваўся пераважна ў чыстым выглядзе, безь дзяржаўнага ці крымінальнага прыкрыцьця. Паколькі істотнага лобі ва ўладзе беларускае прадпрымальніцтва ніколі ня мела, дык няма дзіва, што ў нас хутчэй чымся ў суседніх краінах зьявіліся бізнэс-асацыяцыі, якія пачалі ажыцьцяўляць падтрымку прадпрымальніцтва. Напачатку 1990-х у Беларусі паўсталі тры даволі розныя паводле кірункаў дзейнасьці арганізацыі – Беларускі саюз прадпрымальнікаў, Беларускі саюз прадпрымальнікаў і арандатараў, а таксама Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя.
На жаль, сёньня беларускаму прыватнаму бізнэсу даводзіцца хутчэй змагацца за выжываньне, чымся разьвівацца: складаныя адносіны зь дзяржавай стрымліваюць разьвіцьцё прадпрымальніцтва. Не выпадкова, што ў Беларусі – самы нізкі паказьнік колькасьці прыватных прадпрыемстваў на тысячу чалавек.
Таксама бізнэс за гэты час не займеў ніякага трывалага лобі. На сёньняшні дзень Беларускі саюз прадпрымальнікаў, паводле словаў ягонага кіраўніка Аляксандра Патупы, – гэта пераважна праваабарончая арганізацыя, якая дапамагае ўсім сваім сябрам: і сярэднім фірмам, і дробным гандлярам-прыватнікам. І хаця на рахунку БСП нямала, так бы мовіць, дыпляматычных перамогаў над уладамі, якія неаднаразова спрабавалі пагоршыць становішча беларускага бізнэсу, усё ж арганізацыя такога кшталту ў цывілізаванай краіне павінна займацца іншымі рэчамі. Бізнэс-асацыяцыі – гэта хутчэй клюбы, у якім прадпрымальнік мае кансультацыйную падтрымку ў вядзеньні бізнэсу. На жаль, пакуль што малы й сярэдні бізнэс вымушаны часьцей займацца палітыкай, чым гэта трэба для захаваньня ягоных інтарэсаў.