Кастусь Бандарук, Прага
Усясьветная арганізацыя здароўя лічыць, што ў наш час глябальнай праблемай зьяўляецца ня голад і недаяданьне, а атлусьценьне й празьмерная вага. Навукоўцы перасьцерагаюць, што празьмерная вага зьяўляецца непасрэднай прычынай шэрагу небясьпечных хваробаў, такіх як хваробы сэрцава-судзіннай сыстэмы й дыябет.
Сьведамае адмаўленьне ад ежы рэкамэндавалі сваім вернікам усе вялікія рэлігіі сьвету. Зь Бібліі вынікае, што пост быў ня толькі формай пакаяньня, але й найстарэйшай формай тэрапіі. Гэта быў час ачышчэньня, назапашваньня жыцьцёвых сілаў. Вялікія людзі пасьціліся перад падзеямі выключнага значэньня, каб гэткім чынам дасягнуць стану канцэнтрацыі й празрыстасьці розуму. Перад атрыманьнем 10 прыказаньняў Майсей цягам 40 дзён “ня еў хлеба і ня піў вады”. Хрыстос таксама пасьціўся 40 дзён у пустэльні, перш чым распачаў сваю публічную дзейнасьць—абвяшчэньне Эвангельля. Піфагор 40 дзён пасьціўся перад здачай апошняга іспыту і пачаткам працы ў Александрыйскім унівэрсытэце. Плютарх гаварыў, што “заміж таго, каб прыймаць лекі, лепш галадаць, хай нават толькі адзін дзень”.
Парацэльс лічыў галадоўку найлепшым лекам, а Гален, лекар рымскага імпэратара Марка Аўрэлія, меркаваў, што «душа, празьмерна абцяжараная кроў’ю і тлушчам, няздольная зразумець і ацаніць боскія і нябесныя справы».
Больш як 120 гадоў таму лячэбным аспэктам галадоўкі зацікавіліся нямецкія лекары. У чэрвені 1880 году 40-дзённую галадоўку распачаў лекар Танэр. Галадоўка закончылася вылячэньнем розных хранічных хваробаў і ад таго часу сталася папулярнай формай тэрапіі. Доктар Рэдын, якія пасьпяхова лячыў голадам розныя хваробы, у тым ліку артэрыясклероз, назваў галадоўку “апэрацыяй бяз скальпэля” — гэты тэрмін ўжываецца і зараз. Да сёньняшняга дня лекары рэкамэндуюць кантраляваную галадоўку найперш у выпадку празьмернай вагі, артрыту, рэўматызму, хваробаў страўніка, кішак, печані, сэрца, пры гіпэртаніі і розных іншых хваробаў уключна зь мігрэньню і бяссоньнем.
Як паводзіць сябе арганізм, калі раптам перастае атрымліваць харчаваньне? Дакладна гэтак, як і мы, калі б мы апынуліся ў халодным памяшканьні і ня мелі дроваў ні вугля, каб распаліць у печцы. Сьпярша мы паглядзелі б вакол, што можна было б спаліць: паламаныя крэслы, сапсаваныя прадметы, тое, ад чаго бяз жалю можна адмовіцца. Толькі ў крайнім выпадку нам прыйшло б у галаву спаліць старадаўні прыгожы буфэт. Гэтак жа паводзіць сябе і чалавечы арганізм. У першыя дні галадоўкі ён пераглядае стан сваіх рэсурсаў і спосабы іх функцыянаваньня. У першую чаргу ён спальвае назапашаны тлушч, але пазбываецца таксама ўсяго, што хворае і непатрэбнае. Арганізм упарадкоўвае разладжаныя функцыі, зьвязаныя ня толькі з мэтабалізмам, але зь імуннай і нэрвовай сыстэмамі. Шукаючы, што можна спаліць, кроў чысьціць артэрыі ад згусткаў халестэрыну, адмерлых бактэрыяў і клетак, ад соляў кальцыю і гнойных ачагоў. Адбываецца грунтоўнае ачышчэньне арганізму ад шкодных субстанцыяў і рэчываў. “Падчас галадоўкі ідзе працэс, падобны да вывазу сьмецьця”, — лічыць доктар Герман Гэсінг, аўтар кнігі “Біялягічная раўнавага”.
Станоўчым эфэктам галадоўкі зьяўляецца і тое, што стрававальны тракт атрымлівае пэўны час, каб прыйсьці ў сябе пасьля шматгадовай працы. Аблегчаныя органы маюць магчымасьць аднаўленьня. Пасьля перапынку стрававальны тракт актывізуе здаровыя, нармалёвыя функцыі, з-за чаго вельмі часта наступае вылячэньне дыябету, запораў, хваробаў, зьвязаных з жоўцю.
Што адчуваюць галадоўнікі і як яны пераносяць галадоўку? Усе кажуць, што найцяжэйшымі ёсьць першыя тры дні, бо менавіта тады голад дакучае найбольш. Пазьней арганізм пачынае прызвычайвацца да гэтай новай сытуацыі. Першае выдаленьне шлякаў адбываецца праз скуру і рот. Галадоўнік болей пацее, у яго абложаны язык, зьяўляецца непрыемны пах з роту. Наступныя дні галадоўнікі апісваюць як прыемныя. Розум прасьвятляецца, а ўсё, што здавалася цяжкім, складаным і безвыходным, пачынае рабіцца ясным і простым. Галадоўніка апаноўвае лёгкасьць, эўфарыя, радасьць жыцьця, а ўсе праблемы падаюцца неістотнымі.
Паводле спэцыялістаў, найкарацейшы пэрыяд галадоўкі, патрэбны арганізму, каб перайсьці на ўнутранае харчаваньне, спаліць шкодныя рэшткі й нанова ўпарадкаваць свае функцыі, складае 10 дзён. Найдаўжэйшая галадоўка не павінна працягвацца болей 40 дзён, інакш адбудзецца поўнае вынішчэньне арганізму. Нельга галадаць у выпадку аслабленьня арганізму цяжкімі хваробамі, зьвязанымі з гарачкай, такімі як сухоты або рак, дыябет, хваробы печані й нырак, акрамя таго— пры анамаліі шчытападобнай залозы і псыхічных хваробах, а таксама дзецям да 10 гадоў.
Паводле спэцыялістаў, выхад з галадоўкі павінен працягвацца столькі ж, колькі сама галадоўка. Напрыклад, пасьля 10-дзённай галадоўкі цягам першых трох дзён можна піць толькі разьведзеныя вадою сокі з садавіны і гародніны: зь яблыкаў, цытрусавых, капусты, буракоў. Пасьля трох першых сокавых дзён у наступныя тры дні можа есьці сырую садавіну і гародніну ды далей піць сокі. Цягам першых пяці дзён нельга ўжываць ні солі, ні тлушчу. Пазьней да садавіны й гародніны можна паступова дадаваць арэхі й сушаную садавіну. У наступныя дні дыету можна ўзбагачаць усё новымі прадуктамі, але да нармальнага харчаваньня можна вярнуцца толькі пасьля пэрыяду, роўнага часу галаданьня. Цягам першага месяца пасьля заканчэньня галадоўкі рэкамэндуецца нізкакалярыйная дыета з рацыёнам ня болей 1000 калёрыяў у дзень.