Казімер Яноўскі, Гомель У хуткім часе Гомельская вобласьць будзе забясьпечвацца электрычнасьцю з Украіны. Чым тлумачыцца неабходнасьць імпарту электрычнасьці з Украіны?
Тут маюць месца стратэгічныя меркаваньні, каб не было татальнай залежнасьці ад Расеі. Перамовамі з украінскім бокам наконт пакупкі электрычнасьці займаецца міжурадавая беларуска-ўкраінская камісія ў пытаньнях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Беларусь гатова ўжо зараз купляць да 2 мільярдаў кіляват-гадзін электраэнэргіі. Калі ва Ўкраіне будуць уведзеныя ў эксплюатацыю магутнасьці Ровенскай атамнай станцыі і кошт на электрычнасьць будзе прыймальным, то імпарт можа падвысіцца ў 2,5 – 3 разы.
Назіральнікі лічаць, што Беларусь імкнецца цяпер знайсьці аптымальныя шляхі забесьпячэньня электрычнасьцю, каб не залежаць цалкам ад аднаго пастаўшчыка – Расеі. На тое ёсьць важкія прычыны.
Нават паўночная суседка – Літва, якая стала прадаваць электрычнасьць праз пасярэдніцкія арганізацыі акцыянэрнага таварыства “Адзіныя энэргасыстэмы Расеі”, запатрабавала высокі кошт. У гэтай сувязі ў лютым Беларусі прыйшлося адмаўляцца ад імпарту летувіскай электрычнасьці.
Калі ўдасца хутка дамовіцца з Украінай, то ўжо ў жніўні Гомель можа атрымліваць украінскую электрычнасьць у так званым “высьпенным рэжыме”
Як патлумачыў дырэктар “Гомельэнэрга” Алег Рыхтэр, “высьпенны рэжым” азначае, што Гомель проста адключаць ад айчыннай сыстэмы сілкаваньня электрычнасьцю, і ён будзе забясьпечвацца выключна ўкраінскай электраэнэргіяй. Калі імпартаванай і ўласнай электрычнасьці будзе звыш патрэбы, яе будуць пераганяць у іншыя рэгіёны – на Магілёўшчыну альбо Меншчыну.
Адмыслоўцы кажуць, што галоўная перашкода на перамовах – кошт на электрычнасьць. Украінцы прапануюць за кіляват-гадзіну сваёй электрычнасьці 3,2 цэнты. Гэта амаль у два разы вышэй, чым пагаджаюцца купляць беларускія энэргетыкі.
Тэхнічных прычынаў імпарту энэргіі з Украіны не існуе. Да катастрофы 1986 году Гомельшчына атрымлівала электрычнасьць з Чарнобыльскай атамнай станцыі. Электралініі з Украіны да Мазыра захаваліся.
Вось што кажа генэральны дырэктар прадпрыемства “Гомельэнэрга” Алег Рыхтэр:
(Рыхтэр: ) “У нас на Ўкраіну чатыры лініі. Гэтыя лініі стаяць у рэзэрве. Іх хоць сёньня ўключай і працуй. Будзем адтуль атрымліваць энэргію”.