Алег Дашкевіч, Менск Новая перадача сэрыі “Чытальная заля”.
Калі мне было гадоў дзесяць-адзінаццаць, жылі мы на вуліцы Кальварыйскай, у доме ля турмы. Аднойчы трое маіх дваровых прыяцеляў атрымалі замову ад зэкаў на чай. Такія замовы былі нам не ў навіну, хоць здараліся ня часта. Празь лягерны плот ляцела скрутка з грашыма, на палову гэтай сумы набывалася гарбата і перакідвалася ў зваротным напрамку, другая палова пакідалася сабе за працу. Недарэчнасьцяў на гэтай глебе не ўзьнікала, бо кожны ведаў меру адказнасьці, нягледзячы на пяшчотны ўзрост.
Тым разам маім прыяцелям пашанцавала — у скрутцы было, не як зазвычай, дзесяць-дваццаць, але дзьвесьце савецкіх рублёў. Гарбата была апэратыўна перапраўленая па прызначэньні, а далей настаў “момант ісьціны”. Гонару маіх раўналеткаў не было мяжы, бо дзеці раптам адчулі сябе дарослымі й шукалі першай магчымасьці спраўдзіць гэта. Раптам непадалёк спынілася таксі.
— Шэф, свабодны? — адмыслова гучна і разьвязна спытаў старэйшы з тройцы, трынаццацігадовы Бэдзя.
Таксоўшчык моўчкі пазіраў на незвычайную кліентуру. Адкінуўшыся на сьпінку седала, Бэдзя працягваў:
— Не пакрыўдзім, шэф, не хвалюйся, — і дастаў з кішэні кіпу савецкіх купюраў.
— У парк “Чалюскінцаў”, адарвемся на ўсю катушку, — зьвяртаўся ён ужо болей для гледачоў-аднагодкаў.
Атракцыёны парку былі запаветнай марай кожнага з нас. Але “адарвацца на ўсю катушку” не атрымалася, таксіст давёз прыяцеляў толькі да найбліжэйшага аддзелу міліцыі. Неўзабаве туды ж выправіліся іхныя бацькі.
Мяняліся часы, дзеці падрасталі, але прага “адрыву” заставалася нязьменнай. На мяжы семідзясятых-васьмідзесятых у менскім інтэрнаце Інстытуту фізкультуры, на рагу вуліцаў Якуба Коласа і Друкарскай, студыёзусы адзначалі канец чарговага навучальнага цыклю. Час быў застойны, “сухіх законаў” ня сьнілася, таму будучыя трэнэры сьвяткавалі з размахам. За раскрытымі вокнамі сьвяцілі ліхтары, пахла бэзам і пасьвіліся коні з прылеглага паселішча. На вахце за сталом, неабыякавая да дармовага пачастунку, храпла вахторка Мар’я Іванаўна.
Студэнцкае сьвята без прыгодаў — ня сьвята, і прыгода знайшлася ў выглядзе спутанага і пакінутага гаспадарамі непадалёк ад інтэрнату каня. Косю быў вызвалены ад путаў, накормлены хлебам і кукурузнымі палачкамі, напоены шампанскім, і міма соннай вахты зацягнуты студэнцкімі намаганьнямі на трэці паверх інтэрнату.
Там плыўцы і штангісты, баксэры і гімнасткі запляталі каню грыву, каталіся на ім па калідоры ды фатаграфаваліся вершкі, аж пакуль косю не адзначыў свае прысутнасьці вялізнай калюгай. Пасьля такога дзёрзкага ўчынку ўсе зразумелі: настаў час вярнуць каня на радзіму. Але справа аказалася ня простай, высакародны дрыкгант спускацца ўпарта адмаўляўся. Урэшце, чарговы раз хлебануўшы з добразычлівай студэнцкай далоні шампанскага, косю заначаваў у мужчынскай прыбіральні.
Недзе а пятай ранку інтэрнацкія калідоры працяў жудасны, нечалавечы крык. Шарым травеньскім досьвіткам сонную прыбіральшчыцу, што нахілілася прыладзіць анучу да швабры, нехта з хрыплым дыханьнем крануў мокрымі таўстымі губамі за вуха. Жанчына замерла, канчаткова прачнулася і першае, што ўбачыла, былі пакрытыя густой смаляной поўсьцю ногі з капытамі. Кажуць, бедную цётухну пасьля перажытага выправілі ў пазачарговы адпачынак папраўляць здароўе на чарнаморскі курорт. Каня здолелі спусьціць з вышыні толькі калі знайшліся ягоныя гаспадары.
Нехта патрабуе адпачынку ад экстрэмальных здарэньняў, іншы робіць адпачынак з экстрыму.
Зьняць кіно пра альпіністаў было даўняй маёй марай. Маршрут наш пралягаў праз знакамітую Кадорскую цясьніну, дзе тады ішлі найбольш крывапралітныя баі паміж грузінамі ды абхазамі. У горы я ішоў упершыню. Спусьціўшыся зь перавалу да маленькага высокагорнага азёрка, мы кінуліся да вады расслабляцца, але канчаткова расслабіліся, калі заўважылі аўтаматныя рулі, накіраваныя ў наш бок з-за блізкіх скалаў. Пост грузінскіх апалчэнцаў меў вялікі сумнеў, што да іх у госьці завіталі некалькі шалёных беларусаў, бо звычайна гэтай дарогай на падмогу абхазам ішлі чачэнскія аддзелы і расейскія добраахвотнікі.
Урэшце з грузінамі ўдалося дамовіцца, і мы павярнулі назад, як раптам заляскалі аўтаматныя затворы. Адпачынак наш падышоў да фіналу — так у той момант падумаў кожны з нас, але апалчэнцы папросту вынялі патроны з патроньнікаў.
Спускацца па стромкім сьнежніку на нагах марудна і нецікава, куды лепш зухавата праехацца на ледарубе, сеўшы на яго вершкі. Аж дых забірае. Зрабіўшы некалькі віражоў, я не пасьпеў усьцешыцца адчутым, як ледаруб з-пад мяне вырвала. Пару разоў, пакуль меў сілы, я спрабаваў зарубіцца, але сьнег быў надта рыхлы. Нейкім дзіўным чынам мне пашчасьціла мінуць раскіданыя на шляху скалы і камяні. Калі ж нарэшце палёт мой скончыўся і я агледзеўся вакол, то зразумеў, што ў найбліжэйшы час са мной нічога ня здарыцца, бо застацца жывым шанцаў у мяне амаль не было. Прасьлізгаўшы мэтраў з трыста, я з усяго ходу ўклаўся ў конусавідную лузу рандклюфту — шчыліну паміж скалой і ледавіком. Вакол тырчэлі вострыя, як лязо, адросткі скальнай пароды і лёду, якія ўнізе сыходзіліся пікаю ўгару. Але сядзеў я, чамусьці, не на іх.
Сталася так, што ў тую ж лузу, але іншым шляхам, трапіў мой калега. Адчуўшы, што заставацца на самоце яму нядоўга, ён найхутчэй скінуў пляцак і адскочыў у бок. Пляцак і закрыў мне шлях быць дробна пашынкаваным. З долу гледзячы ў бок каўкаскіх вяршыняў, я разумеў, што з большым кайфам мне цяжка будзе калі-небудзь правесьці адпачынак. Я застаўся жывы.
Прафэсійныя сьвяты маюць асаблівы флёр, тым больш, калі сьвята тычыцца незалежнага выданьня і ладзіцца ў Дудутках. Прымалі гасьцінна. Пілося, елася, запрошаны бард сьпяваў свае папулярныя баляды. Усе замілавана слухалі, а я пакутліва абдумваў пытаньне: навошта ён прыбыў на такі выкшталцоны пікнік не як усе, на замоўленым аўтобусе, але на сваім уласным, прыземістым і лапавухім, як канёк-гарбунок, аўтамабілі маркі “ЗАЗ”. Сакральны сэнс гэтага ўчынку я зразумеў пасьля. Бард быў зацятым “экстрэмістам”, а ягоны “гарбунок” — спосабам здабычы новых уражаньняў. У нашых, начаставаных фірмовымі дудуткаўскімі напоямі асобах, ён лёгка знайшоў сабе аднадумцаў.
“Экіпаж машыны баявой” складаўся з кіроўцы-барда, дыплямата, палітыка, прымы айчыннай журналістыкі ды мяне. Гарбунок, як выявілася, меў магутнае сэрца і адным скачком пакінуў ззаду аўтобус, што быў ужо схаваўся з выгляду.
— А яшчэ хутчэй здольны? — зьзяла вачыма зорка незалежнага выданьня.
Стрэлка хуткасьці зашкаліла, з вушэй гарбунка паляцелі іскры, бард, трымаючы стырно адной рукой, павярнуўся да журналісткі і ўсьміхаўся на ўвесь свой шырокі твар. Наперадзе віднеўся хліпкі вясковы масток цераз глыбокую канаву. Бледны палітык зразумеў сваю памылку і настойліва патрабаваў, каб бард перадаў руль дыплямату. Журналістка не пагаджалася. Дыплямат дыпляматычна маўчаў.
“Гарбунок” упісаўся на мост толькі двума коламі правага боку. Калі машына гатовая была абрынуцца долу, бард неяк вывернуў руль і на фарсажы, па крутым адхоне, прымусіў “зэпар” выляцець на дудуткаўскую грунтоўку, дзе, на нашае шчасьце, у машыны скончылася паліва. Калегі, што ехалі ў аўтобусе і назіралі такое непараўнальнае аўтарадэо, віталі нас авацыяй.
Нашыя суайчыньнікі, адзначаючы сьвяты ў іншых краёх, нягледзячы ні на што, застаюцца сабой.
Знаёмы культурыст Вова Цфасман не наважваўся выправіца да “зямлі абяцанай”, калі там ужо некалькі гадоў жылі ягоныя бацькі. Але настаў усё ж і ягоны час. У сваіх лістах адтуль Вова наракаў на сьпёку, на адсутнасьць сяброў, на нялюбыя парадкі, на немагчымасьць сапраўднага рэляксу і адпачынку. Вовава туга па радзіме знайшла сабе адэкватнае выйсьце ў часе вялікага сьвята Пэсах. За сьвяточным сталом сабралася ўся сям’я, прыйшлі госьці, сярод якіх былі і артадаксальныя дзеячы, апранутыя па ўсёй форме, з кіпамі, пэйсамі і да таго падобнае. Калі бяседа за сталом прайшла стадыю заўсёднай першаснай няёмкасьці й госьцікі пачалі паціху расслабляцца, расслабіўся і Валодзя.
— Хрыстос уваскрос, жыдове! — роў Вова з ухмылкай. — Хрыстос уваскрос!
За сталом запанавала ціша, але Валодзю гэта ўжо не хвалявала — нарэшце ён атрымаў сапраўдную сатысфакцыю.