Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Колькі праўды ў тым, што краіна ня можа выжыць, калі ў яе няма карысных выкапняў, як доўга можа пратрымацца гаспадарка без інвэстыцыяў, ці мае сэнс прыватызацыя калгасаў у Беларусі? Пра гэта ды іншае – гутарка з выбітным эканамістам, былым віцэ-прэм’ерам і міністрам фінансаў першага некамуністычнага ўраду Польшчы, аўтарам польскай “шокавай тэрапіі”, а цяпер старшынём Нацбанку Польшчы прафэсарам Лешкам Бальцэровічам.
(Карэспандэнт: ) “Калі беларускія ўлады хочуць апраўдаць свае чарговыя інтэграцыйныя памкненьні, яны кажуць, што без Расеі Беларусь ня выжыве, бо ня мае нафты і газу. Спадар Бальцэровіч, колькі, на вашую думку, праўды ў тым, што краіна ня можа быць заможнай без карысных выкапняў?”
(Бальцэровіч: ) “Кожны ведае, якія краіны самыя заможныя ў сьвеце. Напрыклад, Швэйцарыя ня мае ніякіх карысных выкапняў, як і Вялікая Брытанія. Усе вядучыя краіны Захаду сталі заможнымі не таму, што мелі нейкія вялізарныя запасы мінэралаў, а таму, што мелі адпаведны грамадзкі лад – капіталізм, які грунтуецца на прыватнай уласнасьці й свабодным рынку. Капіталізм вызваляе ініцыятыву, працавітасьць. Без перабольшваньня можна сказаць, што галоўнае багацьце – гэта магчымасьці, якія ёсьць у людзях. Калі лад у краіне дрэнны, калі існуюць загады, дзяржаўная ўласнасьць, усё палітызаванае, дык гэтыя людзкія магчымасьці заблякаваныя. І наадварот – калі ў адзінкі шмат свабодаў, а дзяржава толькі пільнуе, каб гэтыя свабоды ніхто ў яе не адабраў, дык тады ў краіне пачынаецца гаспадарчы рост і ўмовы жыцьця паляпшаюцца”.
(Карэспандэнт: ) “Як доўга можа пратрымацца кантраляваная дзяржавай закрытая гаспадарка без замежных інвэстыцыяў, рэформаў, без інтэграцыі з сусьветнай гаспадаркай?”
(Бальцэровіч: ) “Вядома, што ўжо ў апошнія гады камунізму мелі месца працэсы загніваньня. Камунізм, зь ягонай закрытай гаспадаркай, ня меў ніякіх пэрспэктываў. Тут няма выключэньняў. СССР, Усходняя Нямеччына – гаспадарка гэтых краінаў паволі канала. Гэта нават горш, чым калі няма пэрспэктываў, бо такую краіну чакае змрочная пэрспэктыва”.
(Карэспандэнт: ) “У Беларусі ўлады заявілі пра намер распачаць прыватызацыю калгасаў – каб неяк рэанімаваць сельскую гаспадарку. Ці мае гэта сэнс ва ўмовах, калі адсутнічае вольны рынак, а кошты сельгаспрадуктаў рэгулюе дзяржава?”
(Бальцэровіч: ) “Я замала ведаю падрабязнасьці гэтай апэрацыі, каб адназначна яе ацаніць. Але ўвогуле можна сказаць, што прыватнай уласнасьці бяз рынку няма. Бо тады ўласьнік ня можа свабодна распараджацца сваёй уласнасьцю, уключна з правам свабоднага продажу. Уласнасьць без рынку насамрэч ёсьць псэўда-ўласнасьцю”.
(Карэспандэнт: ) “Незалежныя эканамісты кажуць, што апошнія 10 гадоў – згубленыя для беларускай гаспадаркі. Спадар Бальцэровіч, на вашую думку, ці будзе цяжэй рэфармаваць гаспадарку Беларусі пасьля ўсяго гэтага?”
(Бальцэровіч: ) “З упэўненасьцю можна сказаць, што чым даўжэй адкладаюцца рэформы, тым горшым становіцца жыцьцё людзей. Губляецца час, і пункт, зь якога потым прыйдзецца стартаваць, апускаецца ўсё ніжэй. Як я ўжо казаў, у дзяржаве, дзе няма рынку, а прыватная ўласнасьць абмежаваная, ёсьць толькі пэрспэктыва падзеньня на дно. Я ня бачу ў такой гаспадарцы шанцаў на паляпшэньне жыцьця звычайных людзей, я не гавару тут пра вярхушку”.
(Карэспандэнт: ) “Апошнім часам польскі бізнэс сыходзіць зь Беларусі – і ня толькі польскі. Ці будзе гэтая тэндэнцыя працягвацца?”
(Бальцэровіч: ) “Увогуле, кожны інвэстар інвэстуе дзеля таго, каб атрымаць з укладзеных сродкаў прыбытак. Калі інвэстары сыходзяць з краіны, дык гэта значыць, што яны ўжо ня бачаць магчымасьці нармальна там працаваць. Гэта мусіць моцна непакоіць улады той краіны, адкуль замежны капітал уцякае. Тым больш калі гэта краіна адсталая – як, прыкладам, Польшча 15 гадоў таму. Для такіх дзяржаваў інвэстыцыі вельмі важныя – гэта новыя працоўныя месцы, тэхналёгіі, досьвед. Я ня ведаю ніводнай беднай краіны, якая стала б больш заможнай і добра разьвівалася без прысутнасьці замежнага капіталу”.