Сёньня адбудзецца пахаваньне 40-га прэзыдэнта ЗША Роналда Рэйгана

ВАШЫНГТОН. Сёньня адбудзецца пахаваньне 40-га прэзыдэнта ЗША Роналда Рэйгана. Афіцыйная жалобная цырымонія з удзелам лідэраў з усяго сьвету адбудзецца ў Нацыянальным Саборы. Тысячы амэрыканцаў учора прышлі разьвітацца з Роналдам Рэйганам, які памёр у суботу ва ўзросьце 93 гадоў. Даніну памяці яму аддалі былы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, новы прэзыдэнт Іраку Газі Аль-Явэр, былы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. Сёньня ў ЗША – дзень нацыянальнай жалобы. Усе амэрыканскія ўрадавыя і фінансавыя ўстановы будуць зачыненыя. Роналд Рэйган быў прэзыдэнтам ЗША з 1981 па 1989. Цягам апошніх 10 гадоў ён пакутаваў на хваробу Альцгэймэра.