Браніслава Станкевіч, Ворша У кватэру старшыні Віцебскай абласной арганізацыі АГП, які цяпер знаходзіцца ў Менску, пачалі тэлефанаваць невядомыя гаспадарам асобы з мэтаю высьветліць падрабязнасьці асабістага жыцьця ягоных сваякоў.
Паводле словаў Людмілы Ананьневай, цікаўнасьць да іхнае сям’і праявілася адразу пасьля таго, як ейны муж, Генадзь Ананьнеў, далучыўся да менскіх галадоўнікаў.
Аднак напачатку гэта ня выклікала ў яе асаблівых падазрэньняў, бо супрацоўнікі міліцыі, якія прыходзілі да яе ў кватэру, патлумачылі свой візыт праверкай нейкага “сыгналу грамадзкасьці” – нібыта ім стала вядома, што тут незаконна гандлююць сьпіртовымі напоямі.
Сёньня спадарыні Людміле стала вядома, што невядомыя асобы зьвярталіся і да ейных суседзяў, але ўжо зь іншымі пытаньнямі: іх цікавіла, хто прапісаны ў кватэры, дзе працуюць сваякі спадара Ананьнева, ці добранадзейная гэтая сям’я, і ў якой школе навучаецца іхнае дзіця.
Невядомыя асобы задаюць падобныя пытаньні і па тэлефоне, таму Людміла Ананьнева, баючыся за сваіх блізкіх, мусіла зьвярнуцца па дапамогу да юрыста Вольнага прафсаюзу Алега Граблеўскага. Ён параіў не адчыняць дзьверы невядомым асобам, а ў выпадку вострае небясьпекі паабяцаў неадкладна прыехаць.
Спадарыня Ананьнева перакананая, што раптоўная цікаўнасьць праваахоўных органаў да іхнае сям’і зьвязаная менавіта з удзелам ейнага мужа ў галадоўцы пратэсту, а таму яна не выключае магчымасьці любога кшталту правакацыяў з боку аршанскіх міліцыянтаў.