Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У польскіх мястэчках, што каля мяжы зь Беларусьсю, ужо назіраецца наплыў пакупнікоў зь Беларусі, якія хочуць пасьпець купіць патрэбныя рэчы яшчэ да ўваходу новых правілаў увозу тавараў, якія пачнуць дзейнічаць ад 1 ліпеня. У польскім горадзе Бяла Падляска пабываў наш карэспандэнт.
На вакзале ў Бялай Падлясцы, каля прыгараднага цягніка, які ідзе на ўсход, у бок Тэрэспаля і польска-беларускай беларусаў няшмат. Але ўжо ў таксоўцы кіроўца кажа, што гасьцей з-за усходняй мяжы прыяжджае апошнімі днямі заўважна больш.
(Кіроўца таксоўкі: ) “Цяпер беларусы купляюць сабе кампутары, тэлевізары, лядоўні. Усё гэта вязуць ад нас. І, канечне, будаўнічыя матэрыялы”.
Недалёка ад цэнтру Бялай Падляскі месьціцца фірма “Błonie”, якая гандлюе будаўнічымі матэрыяламі. Прыкладна палова кліентаў – беларусы. Яны купляюць, плітку, клей, фарбы, сантэхніку. Уладальнік фірмы Зьбігнеў Скубіш пра новаўвядзеньні беларускіх уладаў ужо ведае.
(Скубіш: ) “Наколькі я чуў ад маіх кліентаў, цяпер за кіляграм такога тавару, якім нашая фірма гандлюе, трэба будзе плаціць мыту 2 эўра. Не разумею, чаму беларускія улады патрабуюць ад сваіх грамадзянаў плаціць такія вялізныя грошы”.
Паводле ягоных словаў, купляць у запас будаўнічыя матэрыялы ў абмежаваным часе вельмі складана.
(Скубіш: ) “Гэта ня простая справа, бо хаця цяпер яшчэ можна ўвозіць да 50 кіляграмаў будаўнічых матэрыялаў, але на патрэбы дому ці кватэры трэба разоў дзесяць зьезьдзіць – ня ведаю, як яны пасьпеюць”.
На кірмашы, што пры вуліцы “Тысячагодзьдзя”, некалькі беларусаў гандлююць гарэлкай. Астатнія, кажуць, ужо ўсё прадалі ды пайшлі купляць розныя рэчы да хаты.
Гандлярка садавінай і гароднінай кажа:
(Гандлярка: ) “Беларусы больш за ўсё купляюць яблыкі, цыбулю таксама – гэта танна. Зараз пакупінкоў зь Беларусі адсоткаў на 10 больш, але гэта залежыць ад дня”.
Недалёка крама зь вяндлінамі. Тут беларусы таксама нярэдкія госьці.
(Гаспадыня крамы: ) “Цяпер беларусы, як я бачу, абмяжоўваюць сябе, купляюць розных вырабаў па трохі. Раней значна больш бралі, абарот быў лепшы, увогуле больш было беларусаў”.
Недалёка ад вакзалу сустракаю трох беларусак – яны прыехалі ў Бялу Падляску аж з Баранавічаў не па будматэрыялы, а толькі прадаць гарэлку ды набыць харчы. Дзьве ночы ў электрычках, нэрвы на мяжы і нэрвы на польскім кірмашы. Заробак – 20 даляраў. Кабеты ўжо чулі пра намер уладаў абмежаваць нормы ўвозу тавараў з Польшчы.
(Кабеты: ) “Так, чулі пра гэта. Дрэнна будзе нам, горш. Мы ж тут шмат чаго купляем, вязем у Беларусь. Харчы тут больш танныя”.
Жанчыны кажуць, што пераехаць у Беларусь з таварамі цяжка ўжо цяпер.
(Кабеты: ) “Цяжка стала. Калі вяртаемся – беларускія мытнікі ўсё правяраюць, каб мяса не было больш нормы”.
А што будзе, калі будуць уведзеныя новыя нормы?
(Кабеты: ) “Напэўна, ня будзем езьдзіць. А як тут паедзеш? Ужо цяпер менш беларусаў стала”.
На вакзале, жанчыны пакуюць шынкі, каўбасы ды сасіскі ў розныя невялікія пакункі – каб не знайшлі беларускія мытнікі.