Казімер Яноўскі, Гомель Судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомелю Мікалай Крупадзёраў распачаў разгляд крымінальнай справы супраць былога дырэктара акцыянэрнага таварыства “Гомельшпалеры” Ўладзімера Дзьмітрыева.
Абвінавачаньне супраць Уладзімера Дзьмітрыева зачытаў у судзе прадстаўнік абласной пракуратуры спадар Сувораў. Былы дырэктар “Гомельшпалераў” нібыта злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі, што нанесла вялікія страты прадпрыемству, і бязьдзейнічаў як службовая асоба. Максымальнае пакараньне за злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі — 8 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці, за бязьдзейнасьць — да 5 гадоў турмы з пазбаўленьнем права займаць адказныя пасады.
Паводле высноваў сьледчага камітэту Міністэрства ўнутраных справаў, які дасьледаваў так званую “папяровую справу”, у таварыстве “Гомельшпалеры” меліся шматлікія парушэньні ў супрацоўніцтве з расейскімі камэрцыйнымі структурамі — пастаўшчыкамі цэлюлёзы і шпалернай паперы. Згадваліся калінінградзкае закрытае акцыянэрнае таварыства “Цэпрус”, маскоўскія фірмы “Ліанэль”, “ПМП-5” ды іншыя.
Па бартэру і дамовах куплі-продажу на беларускія прадпрыемствы ў абмен на шпалерную паперу расейскія камэрсанты пастаўлялі макулятуру. Макулятура ў многіх выпадках бралася ў беларускіх прадпрыемстваў — шклоўскай папяровай фабрыкі “Спартак”, барысаўскай “Дзяржзнак”, добрускай “Герой працы”.
У гэтай сувязі вёўся няправільны разьлік падаткаў, у прыватнасьці, на даданую вартасьць. Бюджэт, паводле вэрсіі сьледзтва, не атрымаў звыш 1 мільярда рублёў. На “Гомельшпалеры” да таго ж пастаўленая партыя цэлюлёзы заніжанай вагою. Прадпрыемства не далічылася 60 тонаў сыравіны на суму 55 мільёнаў беларускіх рублёў. Такія асноўныя прэтэнзіі выставіла сьледзтва былому кіраўніку “Гомельшпалераў”.
Уладзімер Дзьмітрыеў не прызнаў абвінавачаньняў на свой адрас. Вось што ён сказаў нашаму радыё:
(Дзьмітрыеў: ) “Слуханьні толькі пачынаюцца. Пытаньне складанае, датычыць падліку ўскосных падаткаў. Нават да цяперашняга часу гэта не ўрэгулявана паміж Беларусьсю і Расеяй. Мяркую, што ў ходзе судовых паседжаньняў ісьціна будзе выяўленая”.
У судзе Дзьмітрыеў адмовіўся і дачы паказаньняў — заявіў, што зробіць гэта пасьля таго, як выступяць сьведкі, у справе іх ажно восемдзесят.
Уладзімер Дзьмітрыеў быў вызвалены ад пасады генэральнага дырэктара “Гомельшпалераў” у сакавіку на сходзе акцыянэраў, калі скончыўся ягоны кантракт. Цяпер спадар Дзьмітрыеў знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд.