Віталь Сямашка, Ліда Новая перадача сэрыі “Палітычная геаграфія”.
У Лідзе я адразу патрапіў на адкрыцьцё аўтарскай выставы вядомага тутэйшага фотадызайнэра Ігара Пашахонава. Яна мела красамоўную назву — “Фатаграфічныя вопыты з аголеным чалавечым целам”. У цэнтры — тулава дзяўчыны з адрэзанымі рукамі і нагамі, без галавы. Мае лідзкія знаёмцы называюць малюнак сымбалем гарадзкой дэмакратыі. Маўляў, Пашахонаў, былы афганец, вылучаўся на апошніх мясцовых выбарах у дэпутаты гарсавету і ў жорсткай барацьбе прайграў у другім туры палкоўніку КГБ Мэндалю. Сам Ігар камэнтуе такія здагадкі з усьмешкай:
(Пашахонаў: ) “Сёньня выставіць аголенае цела — таксама шмат сьмеласьці трэба. Ідэолягі ж ня маюць мастацтвазнаўчай адукацыі…”
Пашахонаў не належыць да ніводнай з асноўных палітычных партыяў, якія маюць свае філіі ў Лідзе. Але прыход у палітыку, як ён цьвердзіць, адбыўся сьвядома. Між іншым, мае міжнародныя прызы за аўтарскія выставы “Афган — наш боль” ды “Лідчына мінулага стагодзьдзя”.
(Пашахонаў: ) “Мы ведаем лідзкі “Сельмаш”, але ня ведаем, што гаспадароў — братоў Шапіраў — вывелі камуністы ды расстралялі. 100 гадоў гэтаму заводу, і, можа, каб браты былі жывыя, яны бы кампутары выпускалі! У вёсках 100-гадовай даўніны маёнткі скарыстоўваюць пад сельсаветы. Раней запрашалі з-за мяжы экспэртаў — аграномаў, і яны вывучалі, што тут можна вырошчваць. Тое і вырошчвалі! Сёньня ж на зямлі нічога не расьце, усё гніе, і на горад “навешваюць” уздымаць сельскую гаспадарку!”
Лідчукі збольшага сабе цану і, як кажуць, свой гонар маюць. У геапалітычным ды гістарычных кантэкстах гэта насамрэч знакавы горад Беларусі. Па рэчцы Дзітва праходзіла традыцыйная кантактная зона паміж балтамі ды славянамі. Ягайла, які княжыў у Лідзе, стаў каралём Польшчы. Шляхціцы Раманавы, якія стварылі шматвяковую царскую дынастыю, што кіравала Расейскай імпэрыяй, кажуць, выйшлі зь Лідзкага павету. Князь ВКЛ Гедымін пабудаваў пры сваім жыцьці тут магутны замак, які захаваўся да нашага часу. Нядаўна на ім, праўда, абвалілася цэгла, пакладзеная сучаснымі рэстаўратарамі. У Лідзе нават беларускія паплечнікі Ўладзімера Жырыноўскага, нібыта, зусім і не ягоныя:
(Каваль: ) “Мы лічым сябе змагарамі за свабоду і дэмакратыю. У нашым рэгіёне свой мэнталітэт, адрозны ад Гомельскай, Магілёўскай ды Віцебскай абласьцей. Ёсьць шмат людзей, што засталіся гаспадарамі на сваёй зямлі. Таму тут “Жырык” ня пройдзе!”
Гэта Сяргей Каваль, экс-старшыня Лідзкай ды абласной Гарадзенскай філіяў Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Першым з рэгіянальных лідэраў ён выступіў супраць здрадніцкай, як ён лічыць, палітыкі старшыні партыі, за што быў выключаны зь яе шэрагаў. Хоць менавіта пры ім былі абраныя першыя сямёра дэпутатаў ад лібэрал-дэмакратаў у мясцовыя саветы. Спадар Каваль, аднак, не мяняе сваёй пазыцыі і рук не апускае.
(Каваль: ) “Я лічу, што Гайдукевіч і Лукашэнка — тыя людзі, якія вельмі патрэбныя адзін адному. Гайдукевіч абяцаў, што пэўны адсотак нашых актывістаў пройдзе ў мясцовыя саветы, бо існуе пэўная дамоўленасьць з уладамі. Некаторыя купіліся на гэта, але гэта тое самае, што заяц дамаўляецца з ваўком. Гэта папулісцкая палітыка прывяла да паразы. Ёсьць у нас вопыт вылучэньня назіральнікаў, таксама будзем дапамагаць тым пазытыўным дэмакратычным сілам, якія будуць супраць рэжыму…”
Якраз у часе маёй вандроўкі адбылся перамовы Сяргея Каваля ды яго паплечнікаў з кіраўніком дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Нацыянальным сходзе Сяргеям Скрабцом. Паступіла прапанова ўвайсьці ўсім складам у групу падтрымкі апошняга, што тут жа і было, як кажуць, замацавана.
Патомасны лідчук Сяргей Скрабец ізноў будзе вылучацца на другі дэпутацкі тэрмін на свай малой радзіме. Аб’ектыўна ён адзін з найбольш уплывовых палітыкаў на палітычным небасхіле Лідчыны. І справа ня толькі ў рэспубліканскай “раскрутцы”. Аўтарытэт улады пахіснуўся пасьля нядаўняга аб’яднаньня гарадзкой ды раённай вэртыкаляў. Аб’яднаную ўзначаліў спадар Худык. Дагэтуль ён кіраваў на Дзятлаўшчыне акурат тады, калі там запалаў псыханэўралягічны шпіталь у Казлоўшчыне, дзе згарэлі дзясяткі людзей. У гутарцы са мной сёлета паведаміла, што адмовілася ад вылучэньня ў Нацыянальны сход асноўная кандыдатка ад партыі ўлады на мінулых выбарах — дырэктарка гімназіі Натальля Зайцава. Я жа сустрэўся са Скрабцом пасьля ягонага двухдзённага дэпутацкага прыёму, падчас якога перад ім прайшло паўсотні чалавечых лёсаў. Таму пра галоўнае, што хвалюе лідчукоў, спадар Сяргей ведае дакладна.
(Скрабец: ) “Пытаньні тры асноўныя. Першае — няма ў Лідзе працы, 5000 стаяць на біржы, нават нейкі хабар даводзіцца людзям даваць, каб патрапіць на працу. Заводы пастаянна скарачаюць штаты. Другое — дрэнная праца жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. У прыватным сэктары вельмі шмат дамоў, якія патрабуюць капітальнага рамонту, многія дахі ў Лідзе цякуць. І трэцяе — многія пытаньні можна было бы вырашаць, але ўлада ім увагі не дае — дапамога шматдзетным сем’ям, інвалідам, тым, каму не хапае пэнсіяў, есьці няма чаго. Чалавека могуць не прыняць, ня выслухаць”.
(Карэспандэнт: ) “Сяргей, але вы абяцалі дапамагчы каталіцкім вернікам, якіх бальшыня на Лідчыне, у набыцьці новага аргану”.
(Скрабец: ) “Такая праца была праведзеная. Я ўпэўнены, ён будзе ў Лідзе нават у гэтым годзе. Усё-такі, я лічу, асноўнае — законатворчая праца ў парлямэнце. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — мая перадвыбарчая плятформа. Бо многія артыкулы не выконваюцца сёньня. Напрыклад, артыкул 4, што ў нас ня можа быць адзінай ідэалёгіі. Эканамічная плятформа — правесьці неабходныя рэформы: зрабіць другасны рынак каштоўных папераў, зрабіць зямлю прадметам куплі-продажу ды насьледаваньня. Даць прадпрымальнікам свабоду, бо ў нас ёсьць у бюджэце артыкул, які прадугледжвае зборы ад штрафаў. Нельга плянаваць таго, што людзі ў будучым штосьці парушаць і ў іх трэба будзе забраць гэтыя грошы. Мы плянуем рост злачыннасьці і злачынцаў!”
Пад дэпутацкім запытам Сяргея Скрабца беларускаму ўраду аб недапушчальнасьці неабгрунтаванага падвышэньня плацяжоў за кватэры ды электраэнэргію сабрана нядаўна 10 тысяч подпісаў выбарцаў з 70 тысяч, што зарэгістраваныя ў Лідзе.
* * *
З гэтым маладзёнам, што некалькі гадоў таму прыехаў з Расеі, я пазнаёміўся падчас збору подпісаў пад запытам Скрабца. І пераканаўся, што ягонае меркаваньне, як кажуць сацыёлягі, рэпрэзэнтатыўнае — пакуль, ва ўсякім выпадку, для большасьці гараджанаў.
(Карэспандэнт: ) “За што і за каго ты будзеш галасаваць?”
(Маладзён: ) “На прэзыдэнцкіх — ні за каго, бо падыходзячых асобаў няма, іх проста задавілі альбо ня ведаю. За Лукашэнку — нельга каб так доўга быў чалавек ва ўладзе. На выбарах у Нацсход — я ня ведаю, што за каманды ствараюцца, ці будзе апазыцыйная, што за праграма. Каб інтарэсы менавіта людзей лабіяваліся ў парлямэнце, бо калі паглядзець БТ, клапоціцца пра нас толькі прэзыдэнт, а яны глядзяць яму ў рот. А я часам ня згодны з учынкамі прэзыдэнта”.
(Карэспандэнт: ) “А як завуць?”
(Маладзён: ) “Я не баюся — Чалаў Сяргей”.
Хаця і ў неспрыяльных умовах, але тут працуюць усе мясцовыя СМІ. Зрэшты, прыватная газэта былога вэртыкальніка Міхаіла Ярша “Прынёманскія весьці” мае адзін з самых вялікіх у Беларусі для рэгіянальных газэтаў наклад — 22 тысячы асобнікаў. Але “незалежная” яна толькі, як сьцьвярджаюць, паводле назвы. Сьведчыць лідзкі журналіст Канстанцін Станюк:
(Станюк: ) “А ў “Прынёманскіх весьцях” таму і наклад такі вялікі, што газэта не падымае пытаньняў сацыяльна-палітычнага жыцьця ў горадзе і не канфліктуе з уладамі. Аднойчы зьнялі мой матэрыял, які быў прысьвечаны Скрабцу, які 9 траўня скокнуў з парашутам. Невялікі артыкул, і той спужаліся друкаваць — было ўказаньне, каб гэты матэрыял быў зьняты з нумару. Чыноўнікі строга адсочваюць, якія матэрыялы праходзяць. Калі Сяргей Скрабец надрукаваў сваю праграму — паменшыць паўнамоцтвы прэзыдэнта і павялічыць парлямэнцкія, дык Сарокін Мікалай Алегавіч, супрацоўнік выканкаму, назваў гэта “спробай зьвяржэньня дзяржаўнай улады”. А потым наогул забаранілі матэрыялы, зьвязаныя зь дзейнасьцю дэмакратычных лідзкіх палітыкаў. Што тычыцца мясцовай дзяржаўнай “Лідзкай газэты”, адзін факт. Калі на пасаду старшыні райвыканкаму быў прызначаны спадар Худык, спадар Швакель, рэдактар “Лідзкай газеты” выказаў думку — я па-руску скажу: “с лучшей стороны председателя исполкома характеризуют его будущие заслуги”. (Сьмяецца.)
Зьверху, на пасаду старшыні аб’яднанага райвыканкаму на сэсіі быў прапанаваны дэпутатам і новы старшыня — спадар Цімчанка, дзеля чаго прыехаў старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму спадар Саўчанка. Але тут у кіроўнай намэнклятуры выйшла пэўная нявыкрутка. Узбуджальнікам непакою выступіў капітан міліцыі Ігар Пыж’янаў, які прапанаваў альтэрнатыўную кандыдатуру прадпрымальніка Аляксандра Пятаева. Вось што з гэтага адбылося — вуснамі самога спадара Пыж’янава:
(Пыж’янаў: ) “Кандыдатуры, якія абмяркоўваліся, трэба было ўносіць для галасаваньня. Мне адмовілі ў выступе. Я падняўся і стаў гаварыць у залю безь мікрафона, што выбары ператвараюць у фарс з адным кандыдатам. Пачалі падымацца іншыя. І тады Саўчанка сказаў: Пыж’янаў, сядзьце, бо я вас выведу з залі. Гэта мяне абурыла. Я гавару — вы асоба запрошаная, а я дэпутат, мяне людзі абралі! Паспрабуйце мяне вывесьці! Пятнаццаць чалавек прагаласавалі супраць той кандыдатуры, якую прапанаваў старшыня аблсавету. Гэта хоць маленькая, але перамога дэмакратыі!”
Улада не ідзе на адкрытыя размовы з выбарцамі. Тройчы за два дні пазьбягаў сустрэчаў са мной памянёны старшыня райсавету спадар Цімчанка. А гэта значыць, што й на маючых адбыцца выбарах у Нацыянальны сход тактыка “новых” вэртыкальнікаў застанецца старой, цьвердзіць Галіна Краўчук, экс-старшыня перадвыбарчага штабу Сяргея Скрабца:
(Краўчук: ) “Працаваць было вельмі цяжка. Мы здымалі кватэру, і зранку зьвярнула ўвагу, што шкло разьбітае і зьніклі дакумэнты, якія, па нявопытнасьці, пакінула ў машыне. Кандыдату ад улады Зайцавай былі створаныя ўсе ўмовы — ёй зарганізоўвалі сустрэчы з дактарамі, пэдагогамі, міліцыяй. Калі прыходзілі мы, нас проста выстаўлялі, міліцыянтаў ставілі каля заляў. Мы зрабілі ўлёткі і стаялі — раздавалі ля ўваходу. Людзі хапалі іх, як манну зь нябёсаў — пратэстны электарат спрацаваў”.
У былога і будучага назіральніка спадара Мяньшова я запытаўся:
(Карэспандэнт : ) “Валера, які адсотак на падтасоўкі ўлады аддаеш?”
(Мяньшоў: ) “У абавязковым парадку такое будзе — адсоткаў да 50”.
Бадай, з гэтага вынікае найбольш радыкальная, так бы мовіць, апазыцыйная пазыцыя ў адносінах да выбараў, якую для Радыё Свабода агучыў старшыня лідзкай філіі КХП БНФ спадар Уладзімер Хрышчановіч:
(Хрышчановіч: ) “Я ўдзельнічаў назіральнікам ва ўсіх выбарах, пачынаючы з 1994-га. Безь міжнароднага кантролю не расейскага падпарадкаваньня, а эўрапейскага ды ААН ніякай праўдзівасьці ня будзе. І паколькі закон сёньняшні дазваляе, фальсыфікацыя робіцца нават без удзелу грамадзкіх арганізацыяў ды членаў выбарчых камісіяў. Адзінае выйсьце, я лічу, поўны няўдзел у выбарах кожнага выбаршчыка. Гэты байкот можа спрыяць правалу выбараў і адстаўцы ўраду ды Лукашэнкі”.
Напярэдадні майго прыезду ў лідзкіх школках ды вучэльнях праводзілася, відаць, пасьля чарговых угодкаў БНР, апытаньне на тэму “Як вы ставіцеся да беларускага нацыяналізму?” У адной з тутэйшых вучэльняў выкладчыкі атрымалі шокавы дзеля справаздачы “наверх” адказ: 50% навучэнцаў — станоўча. Маё апошняе пытаньне — да арганізатаркі піяр-кампаніі Галіны Краўчук:
(Карэспандэнт: ) “Спадарыня Галіна, ваш перадвыбарчы досьвед: ці можа ў правінцыі чалавек ненамэнклятурнага кола перамагчы прадстаўніка ўлады?”
(Краўчук: ) “Я лічу, што ёсьць вера ў магчымасьць новай перамогі. Таму што прыходзяць людзі на прыём і кажуць: мы не галасавалі за вас, а цяпер будзем. Калі ў 2000 годзе даводзілася шукаць давераных асобаў у штаб, дык цяпер людзі самі прыходзяць, хоць іх папярэджваюць, што будуць цяжкасьці. Я думаю, Ліду мы ім не аддамо”.