RFE/RL Зварот да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, грамадзянам краіны, прадстаўнікам усясьветнай супольнасьці.
Цягам году, выкарыстоўваючы канстытуцыйнае права заканадаўчай ініцыятывы, мы дамагаемся уключэньня ў павестку дня сэсіі праекту закону “Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь”. Прыняцьцё нават некаторых зь іх дазволіць зрабіць выбарчы працэс больш дэмакратычным і празрыстым.
Але кіраўніцтва краіны, якое узурпавала ўсю паўнату ўлады ў сваіх руках, гэта не задавальняе. Маўклівая ж парлямэнцкая большасьць падпарадкоўваецца не здароваму розуму, але ўказаньням з адміністрацыі прэзыдэнта.
Паводле нашай інфармацыі, робячы стаўку на нязьменны і адданы склад выбарчых камісій, выкарыстоўваючы абразчыкі подпісаў чальцоў камісій, “вэртыкаль” у так званых праблемных акругах укідвае падрыхтаваныя загадзя праекты дакумэнтаў, чым і забясьпечвае патрэбны ёй вынік галасаваньня.
Дзейны цяпер Выбарчы кодэкс абмяжоўвае магчымасьці назіральнікаў і не гарантуе адкрытасьці і празрыстасьці выбарчага працэсу, што спрыяе шматлікім парушэньням і падтасоўцы вынікаў выбараў.
Выкарыстоўваючы гэты хітрык, існая сыстэма ўлады упэўненая ў тым, што будзе кіраваць бясконца. Але ў падмурку гэтага кіраваньня ляжаць тэрор, гвалт і рэпрэсіі ў адносінах да тых, хто мае мужнасьць крытыкаваць уладу.
Злачынная сутнасьць кіроўчага ў Беларусі рэжыму праявілася ў зьнікненьнях вядомых ў краіне палітыкаў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага, ва ўдушэньні свабоды слова, ліквідацыі інстытутаў грамадзянскай супольнасьці, перасьледзе, затрыманьні, арыштах і турэмным зьняволеньні людзей, якія маюць уласны погляд на працэсы, што адбываюцца ў краіне, і адкрыта яго выказваюць.
Мы ўпаўнаважаныя заявіць:
Спадар прэзыдэнт і спадары з Вашага атачэньня! Мы добра ведаем пра пляны вашага чарговага канстытуцыйнага перавароту. Але цяпер не 1996 год і ніякі рэфэрэндум у вас не атрымаецца.
Аляксандр Лукашэнка зьяўляецца дзейным прэзыдэнтам толькі да моманту, пакуль выконвае свае функцыі ў рамках дзейнай Канстытуцыі. Калі ён паспрабуе чарговы раз яе перакроіць, калі ён толькі абвесьціць пра гэта, няхай нават у межах рэфэрэндуму, ён імгненна пазбаўляецца легітымнасьці і ператвараецца ў звычайнага грамадзяніна, якога можна прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці. Гэтаксама, як і ягонае атачэньне.
Мы заяўляем, што гатовыя разглядзець варыянт добраахвотнай адстаўкі А. Лукашэнкі з пасады прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У гэтым выпадку мы гатовыя гарантаваць яму недатыкальнасьць, захаванасьць яго маёмасьці, банкаўскіх рахункаў і свабодны выезд з краіны.
Тэрмін дзеяньня нашай прапановы канчаецца з пачаткам працэдуры канстытуцыйнага рэфэрэндуму. З гэтага моманту Лукашэнка не ўратуюць ад адказнасьці перад законам і беларускім народам нават нябёсы.
Скарыстаўшы ўсе магчымасьці заканадаўча паўплываць на сытуацыю, у тым ліку і неаднаразовыя звароты да Вас, спадар Лукашэнка, шаноўныя калегі-дэпутаты, напярэдадні канстытуцыйнага перавароту, які высьпявае (зьмены Канстытуцыі, каб дагадзіць амбіцыям прэзыдэнта Лукашэнкі) мы, дэпутаты Валеры Фралоў, Сяргей Скрабец і Ўладзімер Парфяновіч, абвяшчаем бестэрміновую галадоўку на сваіх працоўных месцах у Палаце прадстаўнікоў.
Мы патрабуем:
1.
Спыніць палітычныя рэпрэсіі і зьмяніць меру стрыманьня ў адносінах да Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Міхаіла Марыніча.
2.
Уключыць у павестку дня сэсіі праекту закону “Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь”, разглядзець яго і стварыць умовы для свабоднага волевыяўленьня беларускага народу ў часе выбараў.
Мы зьвяртаемся да Вас, шаноўныя дэпутаты, з надзеяй на тое, што Вы падтрымаеце нашы патрабаваньні, бо многія з Вас цудоўна ўсьведамляюць, што на працягу 10 гадоў у краіне кіруе страх і самавольства, што гэта можа прывесьці да сацыяльнага выбуху і яшчэ большай хвалі гвалту.
Мы зьвяртаемся да Вас з настойлівай просьбай не дапусьціць канстытуцыйнага перавароту, выступіць супраць рэфэрэндуму пра працяг паўнамоцтваў Лукашэнкі, вынікі якога прывядуць краіну да яшчэ большай самаізаляцыі, узмацняць беззаконьне і бяспраўе, перакрэсьляць ня толькі Вашу будучыню, але і будучыню Вашых дзяцей.
Мы чарговы раз гаворым Вам: апамятайцеся! Гаворым з надзеяй на тое, што нарэшце наш голас дойдзе да Вашага розуму і сэрцаў.
Наша галадоўка – гэта чарговая адчайная спроба прымусіць Вас задумацца пра лёс нашага народу, пра лёс сувэрэннай Беларусі.
Дэпутаты палаты прадстаўнікоў: Валеры Фралоў Сяргей Скрабец Уладзімер Парфяновіч 3 чэрвеня 2004 году