Сяргей Астраўцоў, Горадня Марыне Леванеўскай упершыню дазволілі сустрэцца з мужам Валерыем, які два тыдні знаходзіцца ў гарадзенскім сьледчым ізалятары. Яго абвінавачваюць у абразе прэзыдэнта Лукашэнкі.
Сьледчыя мяркуюць, што старшыня страйкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі вырабіў і распаўсюдзіў улётку з тэкстам, у якім ёсьць публічная абраза прэзыдэнта, “спалучаная з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні цяжкага злачынства”. Сьледзтва абапіраецца на частку 2 артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу, у якой прадугледжана пакараньне да 4 гадоў зьняволеньня.
Сёньня Марына Леванеўская мела магчымасьць тры гадзіны размаўляць з мужам. Яны знаходзіліся ў кабінцы з шыбай, каля кожнага стаяў тэлефон бяз дыску, і яны размаўлялі праз слухаўку. А побач хадзіў ахоўнік.
(Леванеўская: ) “Умовы ўтрыманьня сталі лепшыя, таму што Валеры пісаў скаргі ва ўсе інстанцыі, у якія ён мог напісаць, і начальніку турмы ён таксама пісаў скаргу. Карміць, гаворыць, сталі лепей. І цяпер у камэры ўтрымліваецца яшчэ адзін чалавек, усяго два чалавекі. Ён расказваў цяпер, што ў камэрах па сем-восем чалавек. А ёсьць такая камэра, дзе тыя, хто толькі паступіў, то там дваццаць адзін чалавек. Гэта значыцца, людзі там па чарзе сьпяць”.
Марына Леванеўская размаўляла з мужам наконт выстаўленага яму абвінавачаньня.
(Леванеўская: ) “У абвінавачаньні, якое яму прад’явілі, нічога канкрэтнага няма. І ён дагэтуль зьдзіўляецца: за што яго трымаюць? Увогуле не сказалі — дзе, у якім месцы, якімі словамі ён абразіў прэзыдэнта. Апроч таго, ён пісаў запыт, каб яму далі растлумачэньне: што такое абраза? Але ніякага адказу не было. Яны праігнаравалі ягоны запыт. Яшчэ ён акцэнтаваў увагу на тым, што сьледзтва ўвогуле не вядзецца. Нікуды яго не выклікаюць, яго папросту трымаюць”.
Валерыя Леванеўскага выводзяць на шпацыр, але працы ніякай не даюць. Ён бярэ ў турэмнай бібліятэцы кнігі. Сядзіць ён у камэры №16. Удзень там цёпла, а спаць даводзіцца ў двух швэдрах. Душ пакуль толькі халодны, паколькі ў цэнтры гораду, дзе знаходзіцца турма, адключаная гарачая вада. Праўда, у камэры ёсьць унітаз. Гэта навіна, паколькі Валеры Леванеўскі з 1 траўня знаходзіцца за кратамі, спачатку ён быў у міліцэйскім ізалятары, а затым у спэцпрыёмніку, там умовы былі горшыя. Сьцены ў сьледчым ізалятары тоўстыя, але людзі перастукваюцца, хтосьці сьпявае. Валеры Леванеўскі папрасіў прынесьці яму наступным разам песьні расейскага гурту “Лесапавал”. Прэсы пакуль ён ня бачыў.
(Леванеўская: ) “Прасіў падпісаць яго на газэты, на ўсе нашыя — на “Народную волю”, “День”, на тую ж “Биржу информации”.
Перадаваць газэты нельга, дазволена толькі іх выпісваць у турму, — удакладняе Марына Леванеўская.