ТЭГЭРАН: Вярхоўны Суд Ірану ўжо другі раз адмяніў сьмяротны прысуд вынесены ўнівэрсытэцкаму прафэсару Гашэму Агаджары, які не прызнаваў рэлігійныя ўлады краіны. Агаджары, прафэсар гісторыі на іранскім Унівэрсытэце быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня за зьнявагу і абразу ісламу і тое, што ў публічным месцы 2 гады таму ставіў пад сумнеў легітымнасьць рэлігійных уладаў краіны. Першапачатковы прысуд вынесены прафэсару выклікаў хвалю пратэстаў па ўсёй краіне і ўлады загадалі перагледзець прысуд.