Юры Сьвірко, Менск
Кабінэт міністраў Латвіі ўхваліў папраўкі да правілаў страхаваньня замежнікаў, і цяпер жыхары памежных раёнаў Беларусі змогуць езьдзіць у Латвію бяз полісаў страхаваньня здароўя.
Міністэрства замежных справаў Латвіі, якое распрацавала гэтыя папраўкі, паведаміла, што Беларусь ужо адмовілася патрабаваць такія страхоўкі ад жыхароў Латвіі, якія жывуць побач зь беларускай мяжой.
Дырэктар консульскага дэпартамэнту латвійскага МЗС Хардыйс Баўманіс удакладніў, што скасаваньне абавязковасьці страхоўкі тычыцца толькі некалькіх соцень жыхароў памежжа.
Латвія, якая 1 траўня ўвайшла ў Эўразьвяз, мае зь Беларусьсю дамову аб спрошчаным парадку перасячэньня мяжы, якая дзейнічае й цяпер.