Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12 скліканьня Станіслаў Шушкевіч камэнтуе вылучэньне Дзьмітрыя Мядзьведзева кандыдатам у прэзыдэнты Расеі:
“Гэта адзін з тых, каго можна было чакаць у якасьці вылучэнца. І, на маю думку, гэта лепшы варыянт. Усё, што я ад яго чуў, было добра абгрунтавана. Ён ня мае шпіёнскага мінулага. Можа, і тут ёсьць нейкі сэнс.
Мядзьведзеў — усебакова адукаваны, інтэлігентны чалавек. А наш кіраўнік застаецца, якім і быў. Гэта проста непараўнальныя пазыцыі.
Але гэта — вонкавае ўражаньне. Я ж Мядзьведзева толькі бачыў праз тэлебачаньне, слухаў, сайты глядзеў. І тыя праграмы новыя, якія ён вядзе, мне здаецца, накіраваныя на тое, каб Расея рабілася нармальнай краінай. Пакуль што гэтага яшчэ не было”.