11-гадовы мянчук Аляксей Жыгалковіч перамог ў на Міжнародным дзіцячым конкурсе “Эўрабачаньне”. Ён апярэдзіў канкурэнтаў з 17 краінаў, выканаўшы песьню на расейскай мове “С друзьями”.
Першае месца Аляксей Жыгалковіч аж да падвядзеньня канчатковых вынікаў дзяліў зь дзіцячым ансамблем з Армэніі “Арэвік”. Лёс пераможцы вырашыла Літва, якая паставіла суседняй Беларусі максымальную адзнаку — 12 балаў. Сам хлопец кажа, што на перамогу спадзяваўся, аднак паверыў у яе толькі пасьля абвяшчэньня вынікаў:
“Спачатку я не зусім паверыў у тое, што перамог. Бо разрыў Беларусі з Армэніяй быў усяго 1 бал. Справа ў тым, што я дрэнна бачыў экран, таму да апошняга ня ведаў, хто і колькі набраў балаў. І толькі празь нейкі час убачыў — Беларусь перамагла! Гэта было супэр!”
Аляксей Жыгалковіч прасьпяваў песьню на расейскай мове “С друзьями”. Два гады таму мазыранка Ксенія Сітнік таксама была першай, летась яе посьпех ледзьве не паўтарыў Андрэй Кунец — і вось новая перамога.
Паказальна, што апошнія тры гады ўсе беларускія прадстаўнікі дзіцячага “Эўрабачаньня” сьпяваюць па-расейску. У той жа час асноўная маса канкурсантаў выконвала творы на сваіх нацыянальных мовах, у тым ліку і тыя, каго Аляксей пацясьніў з п’едэсталу. Чаму беларуская мова з рэпэртуару ўдзельнікаў практычна выкрасьленая?
Першай і апошняй, хто сьпяваў на “Эўрабачаньні” па-беларуску, была ў 2003 годзе Вольга Сацюк. Тады яна прынесла Беларусі першы значны посьпех, фінішаваўшы на 4 месцы.
Вакалістка гурту “Яр” Маша Яр, хоць і сьпявае па-беларуску, але да моўнага выбару артыстаў ставіцца досыць спакойна:
“На якой мове сьпяваць? Ведаеце, я заўсёды стаўлюся да гэтага наступным чынам: хай чалавек размаўляе на той мове, на якой ён хоча і яму зручна размаўляць. І ён павінен быць вольны ў выбары таго, што ён хоча рабіць. Таму тут павінна быць права выбару. Няхай судзьдзёй у гэтым выступіць хто іншы, я радыкальных высноваў рабіць не хачу…”
Песенны багаж згаданай ужо Вольгі Сацюк шмат у чым грунтаваўся на песьнях папулярнага фольк-рок-гурту “Палац”. Цяпер ужо “Палац” у ліку 15 лепшых пачаў падрыхтоўку да “дарослага” сьпеўнага конкурсу “Эўрабачаньне-2008” у Бялградзе. Лідэр калектыву Алег Хаменка расказаў, што на фінал адборачнага туру падрыхтавана кампазыцыя “Кола млына”.
“Яшчэ да ад’езду на конкурс Вольга вельмі шмат сьпявала менавіта нашых, “палацаўскіх” песень. Але ўрэшце было вырашана, што будзе больш папулярная песьня, ня блізкая да фальклору. І насамрэч гэта было фарматна, так проста неабходна было зрабіць.
Што да мовы, то расейскія песьні ў рэпэртуары, я лічу, — гэта справа часовая. Чаму я так думаю? Бо ўсё ж Сэрбія ў тым годзе на ўзроўні прафэсійных выканаўцаў яскрава прадэманстравала, што можна сьпяваць на славянскай мове і гэта таксама можа быць перамога”.
Карэспандэнт: “Ваша песьня, якую вы рыхтуеце ў якасьці конкурснай, будзе на ангельскай мове ці, магчыма, на беларускай?”
“Мы падаем песьню цалкам на беларускай мове. Ня важна нават, якое месца яна зойме. Галоўнае, каб на такім фэсьце прагучала беларускамоўная песьня”.
Нагадаю, што найвышэйшае месца Беларусі ў дарослым сьпеўным конкурсе “Эўрабачаньне” — шостае. Яго сёлета заняў беларускі выканаўца Дзьмітрый Калдун.
Наступны конкурс дзіцячага “Эўрабачаньня” пройдзе на Кіпры.