Ад 1 верасьня да 10 сьнежня — на сайце і ў эфіры “Свабоды” штодня гучалі кароткія гісторыі рэпрэсаваных — усяго 101 біяграма.
Сёньня ў эфіры Свабоды гучыць расповед пра Эдуарда Станкевіча, колішняга дырэктара менскай будаўнічай канторы “Водаканалбуд”. Яго расстралялі ў менскай турме 70 гадоў таму, у сьнежні 1937 году. Гэта апошні расповед у рамках гэтага праекту “Свабоды”, які быў прымеркаваны да 70 гадавіны піку сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі.
Цягам 101 дня гучалі расповеды пра лёс сялянаў, рабочых, сьвятароў, дзеячаў культуры Беларусі, якіх расстралялі, зьняволілі ў канцлягерах, выслалі зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.
Некаторых зь іх рэпрэсавалі ў дзяцінстве, іншых — у сталым веку. Пераважную большасьць расстралялі.
“Стварэньне такога мэмарыялу — вельмі важная і патрэбная справа”
За праектам уважліва сачыў археоляг Мікола Крывальцэвіч, які пры канцы 1980-х гадоў браў удзел у раскопках у Курапатах разам зь Зянонам Пазьняком.
“Шмат што для нас закрыта, я маю на ўвазе гісторыю рэпрэсій 30-х, 40-х і 50-х гадоў. І, безумоўна, гэтая справа надзвычай важная. На ўзроўні дзяржавы амаль не дасьледуецца навукова сама праблема рэпрэсій тых часоў. І вось гэтая ініцыятыва Радыё Свабода, зьвязаная са зборам гісторый рэпрэсаваных, і стварэньне такога мэмарыялу памяці — гэта вельмі важная і патрэбная справа”, — лічыць Мікола Крывальцэвіч.
Сябра грамадзкага аргкамітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій Вячаслаў Сіўчык лічыць, што праз расповеды пра канкрэтныя лёсы трагізм тых падзеяў адчуваецца найвастрэй.
“Гэта вельмі добрая акцыя, бо пакуль нашы людзі не зразумеюць, што адбывалася ў тыя страшныя гады, то будучыні ў нас нармальнай ня будзе. Натуральна, неабходна пакаяньне. Гэта магчыма толькі тады, калі людзі і праз канкрэтных асобаў пабачаць, што адбывалася зь беларусамі і Беларусьсю”, — мяркуе Вячаслаў Сіўчык.
“Гэта трэба працягваць”
Дасьледчык гісторыі паваеннага антысавецкага супраціву Міхась Чарняўскі хацеў бы, каб гэтыя біяграмы рэпрэсаваных увайшлі ў друкаванае выданьне.
“Вельмі добрая была ініцыятыва — даваць кароткія біяграфіі рэпрэсаваных. Але мне здаецца, што гэта трэба працягваць. Тая інфармацыя, што мы маем, — гэта невялікая частка. І кінуць кліч, каб людзі зь месцаў паведамлялі невядомыя факты. Бо вельмі шмат ня ўлічаных фактаў рэпрэсій. І гэты сьпіс будзе папаўняцца”, — кажа Міхась Чарняўскі.
Цыкль ад 1 верасьня да 10 сьнежня — гэта толькі частка вялікага праекту Радыё Свабода ў справе ўшанаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Ад верасьня на інтэрнэт-старонцы “Мартыралёг Беларусі” зьявілася больш за дзьве з паловай тысячы новых жыцьцяпісаў ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў. Пераважна гэта сьпісы людзей, рэпрэсаваных у Беларусі. Да сьнежня 2008 году плянуецца выставіць каля 60 тысяч біяграмаў. Гэта будуць зьвесткі, здабытыя з архіваў КДБ.