Памёр Валянцін Блакіт

Пасьля цяжкай і працяглай хваробы сёньня пайшоў з жыцьця Валянцін Блакіт (сапраўднае імя Валянцін Болтач).

Празаік, публіцыст, паэт, былы галоўны рэдактар часопісу “Вожык”, першы выдавец знакамітае ананімнае паэмы “Сказ пра Лысую гару” займаў нацыянальна-адраджэнцкую пазыцыю. Яму было 69 гадоў. Вянок памяці пра Валянціна Блакіта чытайце пазьней на нашым сайце і слухайце ў вечаровым эфіры.