Пра што пісалі беларускія газэты 7 сьнежня ў розныя гады мінулага.
“Наша Ніва” ў 1907 годзе паведамляе з Гарадзеншчыны: “24 лістапада ад гродзенскага губэрнатара выехаў чыноўнік “асобых паручэний” рабіць рэвізію ў народных бібліотэках... Рэвізія рабілася пасьля даносаў людзей, каторым не спадабалася праца дзеля прасьветлення народа. Чыноўнік, разглядзеўшы спіскі кніжок, прызнаў, што кніжкі Дастаеўскаго, Толстого, Короленко (хаця ўсе дазволены цэнзурай) не павінны быць ў бібліятэках для народа; заведуючых бібліотэкамі пастрашыў, што іх пакараюць за тые кніжкі”.
“Што Беларус часта прымушаны маскавацца — на гэта згаджаемся, — адзначае ў 1927 годзе “Беларуская крыніца”. — Але бойцеся, паны Расейцы, каб ён гэту маску ў адносінах да вас ня скінуў. Тады ня толькі ад вашых дзікіх прэтэнсіяў, але ад вас самых можа і сьледу не астацца. Мы адвечныя жыхары гэтага краю плакаць пры выезьдзе гасьцей маскоўскіх ня будзем. Яшчэ скажам вам у вашай роднай мове: скатертью дорога!”
“Звязда” ў 1937 годзе апісвае шэсьце з паходнямі ў Менску з нагоды дня канстытуцыі: “Як толькі на горад апусцілася ціхая марозная снежаньская ноч, вуліцы запоўнілі калоны моладзі... Па плошчы міма помніка В.І.Леніну рухаюцца тысячы агней. Іх нясуць разам са шматлікімі сцягамі, лозунгамі, партрэтамі правадыроў маладыя рабочыя і студэнты, інжынеры і вучні старэйшых класаў... Каля 40 тысяч маладых патрыётаў сталіцы БССР учора прадэманстравалі сваю палкую любоў да соцыялістычнай радзімы, да комуністычнай партыі, да правадыра і настаўніка працоўных вялікага Сталіна”.