МЗС Беларусі: пакараньне сьмерцю Хусэйна – “расправа пераможцы”

Радыё Свабода Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў распаўсюдзіў заяву з нагоды пакараньня сьмерцю былога дыктатара Іраку Садама Хусэйна.
У заяве пакараньне Хусэйна названае “пасьпешлівай расправай, судом пераможцы”.

(Папоў: ) “Юрыдычная бездакорнасьць працэсу над былым прэзыдэнтам Іраку выклікала і выклікае сур’ёзныя сумневы у многіх дзяржаваў, у тым ліку сярод краін Эўрапейскага зьвязу”.

Паводле спадара Папова, гэты крок ініцыятараў пакараньня сьмерцю Садама Хусэйна рызыкуе “стаць пачаткам пашырэньня хвалі гвалту ў Іраку і мець рэха ў суседніх дзяржавах рэгіёна”.