Радыё Свабода Сёньня a 5-й гадзіне раніцы па менскім часе ў Багдадзе быў выкананы сьмяротны прысуд былому ірацкаму кіраўніку Садаму Хусэйну. Пасьля 24 гадоў жорсткага кіраваньня краінай, тры гады пасьля знаходжаньня за кратамі, за генацыд і злачынствы супраць чалавечнасьці Хусэйн быў павешаны.
У пачатку лістапада Ірацкі Трыбунал прызнаў Садама вінаватым ў забойстве 148 шыітаў і прысудзіў да сьмяротнага пакараньня. 26 сьнежня Апэляцыйны суд падтрымаў прысуд і загадаў выканаць яго цягам месяца.
Паводле згоднай ацэнкі міжнароднай супольнасьці, Садам Хусэйн быў адным з самых адыёзных дыктатараў у гісторыі. У часе свайго панаваньня Садам пачаў крывавую вайну з Іранам, якая доўжылася 8 гадоў і каштавала жыцьця каля мільёну чалавек. Ён жорстка перасьледаваў шыітаў і зьнішчыў сотні тысяч этнічных курдаў. У адрозьненьне ад іншых дыктатараў - Піначэта, Мілошэвіча, Ніязава, якія ў 2007 памерлі без судовага пакараньня, - Хусэйн стаў перад ірацкім судом і атрымаў сьмяротны прысуд усяго за невялікую частку сваіх злачынстваў. Не зважаючы на пагрозы помсты з боку ягоных прыхільнікаў, на пратэсты з боку праціўнікаў сьмяротнага пакараньня, правабарончых арганізацыяў, Эўразьвязу і нават Ватыкану, Садам Хусэйн быў павешаны.