Алесь Дашчынскі, Менск “Газпром” заявіў, што 1 студзеня 2007 году а 9-й гадзіне па менскім часе адключыць пастаўку газу ў Беларусь, калі ня будзе падпісаны кантракт. Перамовы з “Газпромам” у Маскве працягвае дырэктар “Белтрансгазу” Дзьмітры Казакоў.
Да спыненьня паставак газу ў Беларусь засталося тры дні, а прагрэсу на двухбаковых перамовах пакуль няма. Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец сказаў:
(Таўпянец: ) “Белтрансгаз” на чале з Казаковым знаходзіцца ў Маскве. Нашы людзі зь “Белтрансгазу” знаходзяцца ў Маскве й вядуць перамовы”.
Паводле афіцыйнага прадстаўніка “Газпрому” Сяргея Купрыянава, прагрэсу ў перамовах пакуль няма й кантракт на пастаўку газу ў Беларусь так і не падпісаны. Ці пойдзе “Газпром” на новыя саступкі беларускаму боку?
(Купрыянаў: ) “Мы лічым, што мы ўжо дастаткова зрабілі саступак. Нашы апошнія прапановы, якія мы агучылі, як і раней, дзейнічаюць. Гэта цана 105 даляраў у 2007 годзе з частковай аплатай грашыма, каля 75 даляраў, і 30 акцыямі “Белтрансгазу”. Мы ўжо ўсё сказалі на гэты конт, і цяпер камэнтары мусяць даваць іншыя ўдзельнікі гэтага працэсу”.
Старшыня праўленьня “Газпрому” Аляксей Мілер зьвінаваціў беларускі бок у дэструктыўнасьці й прызначыў час адключэньня паставак газу Беларусі. Гэта адбудзецца а 9-й гадзіне па менскім часе 1 студзеня 2007 году. “Газпром” будзе пастаўляць газ сваім эўрапейскім спажыўцам у аб’ёмах, якія прадугледжаныя дзейнымі кантрактамі. “Газпром” накіраваў лісты сваім партнэрам у Літве, Польшчы, Нямеччыне, у якіх акрэсьліў сытуацыю з транзытам газу празь Беларусь.
Пры гэтым спадар Мілер заўважыў, што цяпер ня дзейнічаюць мыты на пастаўкі расейскага газу ў Беларусь. І калі іх увесьці, то цана для Беларусі можа падняцца да 260 даляраў. “Газпром” мяркуе зьвярнуцца ў гэтым пытаньні да расейскага ўраду.
(Купрыянаў: ) “Пакуль афіцыйнай перапіскі на гэты конт яшчэ няма. Але такая ініцыятыва з нашага боку ёсьць”.
Сёньня ж дзяржаўныя мэдыі ў Беларусі распаўсюдзілі заяву ад імя “Саюзу акцыянэраў “Газпрому”, які заклікае кіраўніцтва канцэрну не дапусьціць зрыву паставак газу ў Беларусь. Прадстаўнік “Газпрому” Андрэй Чарных камэнтаваць гэтую заяву адмовіўся:
(Чарных: ) “Я магу сказаць толькі адно — што гэтая арганізацыя ня мае дачыненьня да “Газпрому”.
Сёньня ж прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін сустрэўся з расейскім кабінэтам міністраў. Сярод іншага ён даў ацэнку палітыцы ў сфэры энэргетыкі, якую ўрад Расеі выпрацаваў у 2006 годзе.
(Пуцін: ) “Значнай падзеяй было вызначэньне ўрадам палітыкі ў энэргетычнай сфэры на наступныя некалькі гадоў. Лічу, гэта вельмі важным рашэньнем. Адказным. Няпростым, але адказным рашэньнем”.