Уладзімер Глод, Менск Крызіс з коштамі на расейскія нафту й газ для Беларусі камэнтуе палітоляг Андрэй Суздальцаў. Нагадаем, што сёлета яго дэпартавалі зь Беларусі ў Маскву.
(Суздальцаў: ) “Ёсьць два сцэнары. Першы — пэсымістычны для Масквы. Пачнецца крызіс, і Беларусь нейкім чынам падтрымаюць Літва, Латвія, Польшча. Зусім верагодна, што да канфлікту падключыцца НАТО. І тады перамовы пра “Белтрансгаз” пачнуцца з чыстага аркуша. Як вынік, Аляксандар Лукашэнка атрымае адтэрміноўку ў сваіх дачыненьнях з Расеяй мінімум на дзесяць-дванаццаць месяцаў. І гэта будзе ў пэўнай ступені ягонай перамогай.
Другі варыянт — аптымістычны для Масквы. Расея, так бы мовіць, “прадавіць” сытуацыю. Запасаў газу ў Беларусі хопіць дзён на дзесяць-чатырнаццаць. І тады Беларусь вымушаная будзе пагадзіцца на ўсе расейскія ўмовы. Інакш могуць быць рэпрэсіі — у выглядзе 260 даляраў за тысячу кубоў. Тады да лета мы ўбачым новую Беларусь, у якой ужо ня будзе расейскіх эканамічных прывілеяў і прэфэрэнцыяў. Гэта будзе сапраўды сувэрэнная дзяржава”.