А.Рар: “Газавая спрэчка не выклікае напружанай рэакцыі Захаду”

Радыё Свабода "Газавая спрэчка паміж Расеяй і Беларусьсю выклікае не такую напружаную рэакцыю Захаду, як гэта было летась у канфлікце з Украінай. Праз Украіну на Захад ідзе 80% расейскага газу, таму крызыс з Украінай быў больш сур''ёзным, чым можа быць зараз зь Беларусьсю”, — заявіў у інтэрвію Інтэрфаксу нямецкі палітоляг.
Ён перакананы, што Расеі неабходны трэці шлях паставак расейскага газу ў Эўропу. Такі трубаправод павінен абыходзіць транзытныя краіны. “Найбольш удалы наўпроставы шлях – гэта Паўночнаэўрапейскі газаправод”, — перакананы А.Рар.