Юры Дракахруст, Прага Газавае пытаньне паміж Беларусьсю і Расеяй застаецца нявырашанае. Свае ацэнкі цяперашняй сытуацыі, а таксама магчымых сцэнароў разьвіцьця прапануюць кіраўнік праграмы Оксфардскага інстытуту дасьледаваньняў энэргіі Джонатан Стэрн і аналітык нашага радыё Ян Максімюк.
За зрыў учорашніх перамоваў бакі абвінавачваюць адзін аднаго. “Газпром” кажа, што Менск адмовіўся ад прапановаў, самых шчодрых з магчымых, першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка называе прапановы “Газпрому” правакацыяй.
Учора падчас перамоваў з кіраўніком “Газпрому” Сямашка заявіў:
(Сямашка: ) “Мы ня можам падпісацца пад тым, што ў нашай эканоміцы можа наступіць каляпс. У дадзеным выпадку ў нас сытуацыя безвыходная. Мы прывязаныя да расейскай трубы, да расейскай трубаправоднай сыстэмы”.
Але сёньня прэсавы сакратар “Газпрому” Сяргей Купрыянаў сказаў, што канцэрн не зьбіраецца ісьці на саступкі.
(Купрыянаў: ) “Ня варта чакаць такіх навагодніх падарункаў ад “Газпрому”. “Газпром” – гэта ўсё ж ня Санта-Клаўс”.
У гэтай сытуацыі “Газпром” не выключае, што калі пагадненьне ня будзе дасягнутае за дні, што засталіся да Новага году, Беларусі можа быць адключаны газ, як гэта ўжо было ў 2004 годзе.
Колькі ў гэтым блефу, а колькі рэальнай пагрозы? Гаворыць аналітык нашага радыё Ян Максімюк:
(Максімюк: ) “Я думаю, больш блефу. У працэнтах цяжка вымераць, але тут больш блефу, бо абсалютна немагчыма адключыць газ і пакінуць гэтую трубу пустой. Тэхналягічныя шкоды для такой трубы, калі яна ня мае ў сабе газу, могуць быць непапраўнымі.
Калі б “Газпром” панізіў ціск, даючы толькі тое, што прызначаецца для Заходняй Эўропы, то Беларусь можа проста красьці газ, які ідзе ў Эўропу. Украіна гэта рабіла пры Кучму гадамі”.
Крыху іншую думку мае Джонатан Стэрн – кіраўнік праграмы Оксфардскага інстытуту дасьледаваньняў энэргіі. Калі “Газпром” усё ж пойдзе на тое, каб адключыць падачу газу цалкам – і на транзыт, і для ўнутраных беларускіх патрэбаў – паводле Стэрна, Заходняя Эўропа пацярпіць ад гэтага няшмат.
(Стэрн: ) “Гэта ня зробіць вялікай шкоды Эўропе. Але гэта зробіць вялікую шкоду беларускай эканоміцы, калі гэта працягнецца больш за некалькі дзён, бо беларуская эканоміка вельмі залежная ад паставак газу. “Газпром” мае шмат газу ў сховішчах у Эўропе, а ў выпадку патрэбы можа падаць больш газу праз украінскую сыстэму”.
Варта адзначыць, што з большасьцю краінаў СНД “Газпром” падпісаў ужо кантракты на 2007 год. Грузія пагадзілася зь вельмі вялікай цаной – 235 даляраў за тысячу кубамэтраў, літаральна ўчора Малдова падпісала кантракт, у якім закладзена цана 170 даляраў за тысячу кубамэтраў.
Акрамя Беларусі, кантракт не падпісаны з Азэрбайджанам. Яшчэ сёлета Баку плаціў па 110 даляраў за тысячу кубамэтраў, на наступны год яму прапанавана грузінская цана – 235 даляраў. Азэрбайджан, магчыма, наагул адмовіцца ад расейскага газу – цяпер ён разьлічвае на ўласныя запасы і вядзе перамовы пра пастаўкі з Іранам.